- Кібератака на офісы дэпутатаў і членаў парламента была здзейснена групамі з Расійскай Федэрацыі і Беларусі, - заявіў віцэ-прэм'ер і міністр па лічбавых пытанняў Кшыштаф Гаўкоўскі ў Быдгашчы. Ён падкрэсліў, што атака была арганізаванай і спланаванай.
Гаўкоўскі адзначыў, што дзяржслужбы вельмі сур'ёзна ставяцца да гэтай атакі.
- У нас ёсць пацвярджэнне таго, што акцыя была праведзена невыпадкова. Атака, такі інцыдэнт можа закрануць любую палітычную партыю, любую дзяржаўную ўстанову, - адзначыў ён.
Віцэ-прэм'ер заявіў, што Расія хоча скрасці выбары ў Польшчы і палякаў. - У іх нічога не атрымаецца, — дадаў ён.
У сераду прэм'ер-міністр Дональд Туск абвясціў аб атацы на IT-сістэму «Грамадзянскай плафтормы».
PAP/ав