Беларуская Служба

Што чакае Еўропу, калі Дональд Трамп пераможа ў ЗША?

30.01.2024 12:00
 Прэзідэнт Чэхіі: Мы павінны да гэтага рыхтавацца.
Дональд ТрампPAP/EPA/ALLISON DINNER

Прэзідэнт Чэхіі Петр Павел заявіў у панядзелак, што Еўропа павінна быць гатовая да магчымасці перамогі экс-кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. На думку чэшскага лідара, такая перамога будзе мець пэўныя наступствы, чытаем на партале forsal.pl.

Паводле Павела, у Еўропе цалкам разумна разглядаюць магчымасць перамогі Трампа на выбарах і вельмі хуткага заключэння дамовы з Уладзімерам Пуціным, якая можа быць зусім нявыгаднай Украіне і Еўропе. «У такім выпадку мы будзем мець справу з фактам, які здзейсніўся, з якім давядзецца разабрацца», – адзначыў прэзідэнт.

«Гаворка не ідзе пра тое, каб падрываць трансатлантычную сувязь, ставіць пад сумнеў ЗША як саюзніка, але мы павінны рэалістычна прызнаць, што Дональд Трамп бачыць многія рэчы па-іншаму», – падкрэсліў Павел, генерал арміі, былы начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Чэхіі і старшыня Ваеннага камітэта НАТА.

Чэшскі палітык і вайсковец таксама адзначыў, што ва Украіны, у адрозненне ад Расіі, цяпер абмежаваныя магчымасці дзеянняў на полі бою. Таму, па словах Павела, саюзнікі рэкамендуюць абмежаваць наступальныя дзеянні і ўзмацніць абарону.

Паводле Павела, для гэтага Кіеву патрэбная не толькі чыста абарончая зброя, але і такая, якая будзе перарываць шляхі паставак расійскай арміі, напрыклад, артылерыя ці крылатыя ракеты большай далёкасці, а таксама самалёты F-16.

«Толькі баланс сіл можа даць абодвум бакам зразумець, што больш поспехаў яны не даб'юцца і што настаў час перагавораў», – дадаў кіраўнік Чэхіі.

Павел таксама выказаў падтрымку пашырэнню Еўрасаюза за кошт Украіны, магчыма, Грузіі, Малдовы і краін Заходніх Балкан. Прэзідэнт Чэхіі адзначыў, што калі ў Еўропе не будзе месцаў перакрыжавання розных уплываў, якія могуць выліцца ў нейкі канфлікт, трэба прыкласці намаганні да пашырэння супрацоўніцтва з гэтымі краінамі як у эканамічным плане, так і ў плане бяспекі.

ав

Дональд Трамп з рэкордным адрывам выйграў рэспубліканскі прэзідэнцкі праймерыз

26.01.2024 15:10
Калі рашэнне суда не прымусіць яго прыпыніць кампанію, ён можа выйграць прэзідэнцкія выбары гэтай восенню.

Зяленскі быў бы вельмі шчаслівы, калі б Трамп завяршыў вайну за 24 гадзіны

29.01.2024 16:04
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што ён ведае дакладна, якую цану плаціць яго краіна за вайну кожныя суткі.