У выніку парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў кастрычніку 2023 года, пасаду прэм'ер-міністра заняў лідар «Грамадзянскай платформы» Дональд Туск. Пасада прэмʼера – гэта не толькі абавязкі, але і мноства прывілеяў, паведамляе папулярная газета Super Express. Адзін з іх – магчымасць жыць у рэзідэнцыі прэмʼер-міністра ў Варшаве на Паркавай вуліцы, недалёка ад славутага варшаўскага палацава-паркавага комплексу «Каралеўскія Лазенкі».
Туск пераехаў у асабняк у студзені. Раней падчас знаходжання ў сталіцы палітык жыў у звычайнай здымнай кватэры, як і многія палякі. Цяпер будзе пражываць у віле плошчай амаль 500 квадратных метраў. Нягледзячы на пераезд у Варшаву, Туск часта бывае ў родным балтыйскім Сопаце, дзе жыве яго сямʼя.
У ранейшыя часы, калі больш за восем гадоў таму Дональд Туск займаў пасаду кіраўніка Кабінету міністраў, ён таксама часта ездзіў у Сопат. Аднак цяпер ён змяніў спосаб падарожжа: раней Туск лётаў на самалёце, а цяпер карыстаецца ўрадавым аўтамабілем, паведамляе Super Express.
вс