69,35% рэспандэнтаў лічаць, што трэба пачаць перамовы з НАТА і Украінай аб прыкрыцці памежнай тэрыторыі Украіны супрацьпаветранай абаронай, каб мець магчымасць збіваць расійскія ракеты, якія ляцяць у бок Польшчы, – вынікае з даследавання, праведзенага Інстытутам даследавання грамадскай думкі (IBRiS) для газеты Rzeczpospolita.
На пытанне, ці варта Польшчы размаўляць з НАТА і Украінай аб забеспячэнні супрацьпаветранай абароны памежнай тэрыторыі Украіны, каб мець магчымасць знішчаць расійскія ракеты, якія ляцяць у бок Польшчы, 37,6% рэспандэнтаў адказалі, што «безумоўна так», а 31,7% – што «хутчэй за ўсё так».
Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца толькі 17,6% апытаных палякаў, у сваю чаргу 9,1% адказ на гэтае пытанне быў «дакладна не», а 8,5% адказалі «хутчэй не». 13,1% палякаў не мае свайго меркавання на гэты конт.
Сацыялагічнае апытанне на тэму «Ці павінна Польшча абараняць паветраную прастору Украіны?» праводзілася 26-27 студзеня на групе з 1070 рэспандэнтаў.
эж