Беларуская Служба

Вундэркінд Качыньскага страціў трон

02.02.2024 13:00
Даніэль Абайтэк ніколі не хаваў сваіх палітычных сімпатый да партыі «Права і справядлівасць », якая дала яму пасаду.
Даніэль АбайтэкPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт канцэрну ORLEN Даніэль Абайцек (Daniel Obajtek) спрабуе развітацца на сваіх умовах. Аднак гэта не будзе проста, – піша тыднёвік Newsweek.

Абайтэк не хоча даць задавальнення новаму міністру дзяржаўных актываў.

Даніэль Абайтэк ніколі не хаваў сваіх палітычных сімпатый да партыі «Права і справядлівасць », якая дала яму пасаду. Як ніхто іншы раней Абайтэк праяўляў жаданне кіраваць эканамічнай палітыкай Польшчы. Палітычныя рашэнні Яраслава Качыньскага далі зялёнае святло для паглынання канцэрнам ORLEN іншых кампаній, якія кантралююцца Дзяржказначэйствам – Energa, PGNiG і Lotos. Сам Абайтэк, як адзначаюць эксперты паліўнага рынку, адплаціў ураду, напр. «цудамі» на запраўках, то бок так трымаў цэны паліва, каб людзі паверылі, што гэта заслуга ўраду ПіС.

За некалькі месяцаў да апошніх парламенцкіх выбараў прэзідэнт ORLEN заявіў, што калі ПіС прайграе на выбарах, то ён сам звольніцца. Не зрабіў гэтага, яшчэ прасядзеў на пасадзе 4 месяцы і ўзяў тысячы еўра заробку. Учора даручыў назіральнай радзе ORLEN, у якой яшчэ засядаюць людзі ПіС, вырашць у справе яго прэзідэнцтва ў кампаніі. Рада адхіліла Абайтэка з пасады прэзідэнта ORLEN.

Абайтэк запэўніваў, што пакідае прадпрыемства з вялізнымі даходамі і прыбыткамі, забяспечанымі стабільнымі пастаўкамі паліва ў Польшчу. Аднак уцечкі інфармацыі са справаздачы Вышэйшай кантрольнай палаты раскрываюць зусім іншую карціну. Паглынанне паліўнай кампаніі Lotos кампаніяй Orlen, продаж акцыі арабскай кампаніі Saudi Aramco і уваход венгерскай паліўнай кампаніі MOL у Польшчу стварылі рызыку, якая пагражае паліўнай бяспецы краіны.

Пракуратура Плоцка, дзе знаходзіцца НПЗ ORLEN, ужо распачала праверку на магчымасць нанясення шкоды ў буйным памеры.

яс