Беларуская Служба

Былы міністр абароны Польшчы: НАТА прызнала вялікую верагоднасць атакі з боку Расіі на члена альянса

12.02.2024 16:45
Гэта паказала арганізацыя ваенных манеўраў НАТА. 
.
.pixabay.com/English

Gazeta Wyborcza друкуе разважанні былога міністра нацыянальнай абароны Польшчы Богдана Кліха (Bogdan Klich) пра маштабныя ваенныя манеўры НАТА Steadfast Defender („Стойкі абаронца” – адбываюцца 22.01-31.05.2024 г – рэд.). Гэтыя манеўры азначаюць, што паўночна-атлантычны альянс на самой справе прызнаў вялікую верагоднасць атакі з боку Расіі на члена абароннага саюзу. У камунікаце, які інфармуе пра манеўры, згадваецца, што Расія пачала самую буйную вайну ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны». У сваю чаргу польскае мінабароны заявіла, што вучэнні дэманструюць здольнасць супрацьстаяць агрэсіўнай палітыцы Расійскай Федэрацыі.

Вучэнні ахопліваюць увесь усходні фланг НАТА – Эстонію, Фінляндыю, Літву, Грэцыю, Латвію, Нарвегію, Польшчу, Румынію і Славакію, а таксама Германію ды Вялікабрытанію. У іх будзе ўдзельнічаць таксама Швецыя. Аўтар артыкулу піша, што ў вучэннях прымае ўдзел 90 тысяч салдат, адносна мала ў параўнанні з некаторымі манеўрамі, якія праходзілі яшчэ перад распадам Савецкага Саюзу, але нельга забываць пра значны рост тэхнічных магчымасцяў сучаснай арміі, напрыклад, дронаў, пра якія пад канец 80-ых гадоў ніхто яшчэ не чуў.

Падчас мінулагодняга саміта НАТА ў Вільні быў прыняты новы, больш рашучы і маштабны план абароны. Навінкай стаў так званы таймінг, гэта значыць, храналогія мабілізацыі. Саюзнікі вырашылі ў Вільні, што мабілізацыю трэба аб’яўляць ужо на этапе першых прыкметаў крызісу. Расіяне не ў стане цалкам прыхаваць падрыхтоўку да нападзення, што яны паказалі перад поўнамаштабнай вайной ва Украіне. Калі расіяне, нягледзячы на гатовасць войскаў НАТА, адважацца напасці, гэта закончыцца іх хуткай паразай, – падсумоўвае Богдан Кліх у Газеце Выборчай.

нг