Беларуская Служба

Кітай можа выкарыстоўваць робаты-пыласосы сваёй вытворчасці для збору інфармацыі

14.02.2024 18:06
Эстонская разведка лічыць, што дэмакратычныя краіны павінны з насцярожанасцю падыходзіць выкарыстоўвання кітайскіх тэхналогій, бо афіцыйны Пекін пры іх дапамозе можа праводзіць палітыку шпіянажу і сачэння за людзьмі.
-
Робат-пыласосAndrew Angelov/Shutterstock

Пекін можа выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі і тэхніку для збору інфармацыі рознымі спосабамі, у тым ліку праз папулярнае сацыяльнае прыкладанне TikTok, якое з’яўляецца ўласнасцю кітайскай кампаніі. Больш за тое, для збору дадзеных Паднябесная можа выкарыстаць нават робаты-пыласосы, паведамляе партал Forsal, спасылаючыся на справаздачу эстонскай разведкі.

Аналітыкі ў Таліне лічаць, што дэмакратычныя краіны павінны з насцярожанасцю падыходзіць да шырокай распаўсюджанасці і выкарыстоўвання кітайскіх тэхналогій, бо афіцыйны Пекін пры іх дапамозе можа праводзіць палітыку шпіянажу і сачэння за людзьмі.

Пра тое, што прыкладанне TikTok можа збіраць інфармацыю аб карыстальніках, паведамлялася ўжо не раз. Дарэчы, у шэрагу краін дзяржаўным чыноўнікам забаронена карыстацца TikTok. Спіс дзяржаў немалы – у ім знаходзяцца, у прыватнасці, Францыя, Нідэрланды і Нарвегія. Эстонская разведка падкрэслівае, што дзякуючы TikTok можа збірацца інфармацыя пра карыстальнікаў прыкладання, якая пазней можа паслужыць для распрацоўкі дасканалай нейрасеткі, створанай на аснове «візуальных і ментальных дадзеных грамадзян рознага паходжання».

Эстонскія спецыялісты бачаць таксама небяспеку ў робатах-пыласосах кітайскай вытворчасці. Гэтая папулярная бытавая прылада падчас працы сканіруе плошчу памяшкання, што таксама можа быць выкарыстана кітайцамі падчас нелегальных дзеянняў.

вс