Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы: Мы скончылі непатрэбную халодную вайну з еўрапейскімі інстытутамі

15.02.2024 11:15
«Працэс ужо і так моцна зацягнуўся і правесці грашовыя пераводы ў тэрмін будзе вельмі цяжка. А зацягнулі іх дурныя войны з Еўрасаюзам», – перакананы кіраўнік МЗС Польшчы.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі Фота: Shutterstock/Alexandros Michailidis

«Мы скончылі гэтую непатрэбную халодную вайну з еўрапейскімі інстытутамі, з Германіяй, з-за чаго мы не можам выдаткоўваць грошы з Нацыянальнага плана рэканструкцыі, як іншыя краіны», – заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі ў эфіры TVP Info пра аднаўленне фармату Веймарскага трохкутніка.

У панядзелак, 12 лютага ў Ля Сэль-Сэн-Клу пад Парыжам адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС: Польшчы – Радаслава Сікорскага, Нямеччыны – Аналены Бэрбок і Францыі – Стэфана Сэжурнэ ў фармаце Вэймарскага трохкутніка. Адной з тэм было пытанне еўрапейскай абароны.

Адказваючы на ​​пытанне TVP Info аб аднаўленні гэтага фармату, польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі адзначыў, што «мы скончылі гэтую непатрэбную халодную вайну з еўрапейскімі інстытутамі», падкрэсліўшы, што «гэтыя грошы патрэбны Польшчы, каб завяршыць мадэрнізацыю».

«Працэс ужо і так моцна зацягнуўся і правесці грашовыя пераводы ў тэрмін будзе вельмі цяжка. А зацягнулі іх дурныя войны з Еўрасаюзам», – перакананы кіраўнік МЗС Польшчы.

эж

Польскі прэм’ер: «Краіны Еўрасаюза павінны быць моцнымі і гатовымі абараняць свае межы»

12.02.2024 18:14
Спачатку Парыж, потым Берлін. Прэм'ер-міністр Дональд Туск правёў важную замежную паездку.