Беларуская Служба

Усё пачалося з «Масквы» – як украінцы абясшкодзілі расійскі Чарнаморскі флот (ФОТА + ВІДЭА)

22.02.2024 06:02
Адзін з першых і самы сур'ёзны ўдар Расія атрымала, калі ўкраінцы патапілі ракетны крэйсер «Масква» – флагман Чарнаморскага флоту.
Аўдыё
  • Усё пачалося з «Масквы» – як украінцы абясшкодзілі расійскі Чарнаморскі флот
Вялікі ракетны крэйсер «Масква»Мінабароны Расіі/партал Х

Украіна, нягледзячы на важкую перавагу марскіх сіл праціўніка, амаль поўнасцю паралізавала Чарнаморскі флот Расіі. Захопнікі страцілі шмат важных караблёў, у тым ліку флагмана флоту, вялікі ракетны крэйсер «Масква». Цяпер караблі захопнікаў з-за пагрозы знішчэння прымушаныя пакінуць Крым і хавацца ля берагоў Расіі.

Ваенны флот Украіны па колькасці і тэхнічнай частцы значна саступае флоту Расіі, аднак расійскія караблі больш не пануюць у Чорным моры. Так, Міністэрства абароны Вялікабрытаніі са спасылкай на дадзеныя сваёй ваеннай разведкі паведаміла, што толькі з верасня 2023 года да канца мінулага года ўкраінцы знішчылі 20% Чарнаморскага флоту.

Расійскі ракетны карабель «Самум»   commons.wikimedia.org/A. Blinov/CC BY 4.0 Расійскі ракетны карабель «Самум» commons.wikimedia.org/A. Blinov/CC BY 4.0

Расійскія караблі не пачуваюцца ў бяспецы, у тым ліку ў пунктах дыслакацыі флоту, для прыкладу, у Севастопальскай бухце. Таму некаторыя баявыя караблі былі перакінутыя на мацярык, для прыкладу, у Наварасійск. Цікава тое, што Украіна не толькі змагла прадухіліць высадку расійскага дэсанту, але і паспяхова знішчыла вялікую колькасць караблёў Расіі, амаль не маючы пры гэтым свайго ваеннага флоту. Дарэчы, афіцыйны Кіеў паведаміў, што пасля расійскай анексіі Крыма Украіна страціла больш за 80% сваіх актываў і магчымасцяў, бо значная частка ўкраінскіх суднаў засталася на паўвостраве, а частку прысвоіла Расія. На пачатку поўнамаштабнага ўварвання ўкраінскі флот налічваў каля 20 суднаў, што зʼяўляецца мізерам у параўнанні з расійскімі чарнаморскімі сіламі.

Актуальна афіцыйнай інфармацыі аб колькасці ўкраінскага ваеннага флоту няма, аднак вядома, што ў 2023 годзе была сфармаваная 385-я асобная брыгада марскіх беспілотных комплексаў спецыяльнага прызначэння, якая стала першым у свеце падраздзяленнем такога тыпу, бо яе асноўнае ўзбраенне – марскія беспілотныя апараты. І менавіта перш за ўсё пры іх дапамозе ўкраінцы знішчаюць караблі ворага.

Паводле стану на 24 лютага 2022 года, калі пачалося расійскае нападзенне, Чарнаморскі флот Расіі налічваў 74 баявыя караблі. Аднак дзёрзкасць і пэўная расслабленасць у сувязі з адчуваннем пануючай перавагі ў моры згулялі з Расіяй злы жарт. І сёння расійскія караблі нават не заходзяць у паўночную частку Чорнага мора, разумеючы, што наўрад ці вернуцца з такога падарожжа.

Цяпер у Расіі, паводле ўкраінскага боку, у Чорным моры засяроджана каля 50 баявых адзінак, але частка з іх знаходзіцца на докавым рамонце. А ў цэлым, на месцах базавання ў Азова-Чарнаморскай акваторыі, уключаючы катары рознага класа, налічваецца да 80 баявых адзінак.

Камандаванне расійскім Чарнаморскім флотам уступала ў поўнамаштабную вайну з Украінай, плануючы дэсанты, прарыў на рэйд Адэсы, прыбярэжныя аперацыі і забеспячэнне флангаў надыходзячых войскаў. І амаль нічога з гэтага не атрымалася.

Вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск» у порце Новарасійска. Жнівень 2010 года    commons.wikimedia.org/Александр Вепрёв/CC BY-SA 3.0 Вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск» у порце Новарасійска. Жнівень 2010 года commons.wikimedia.org/Александр Вепрёв/CC BY-SA 3.0

Адзін з першых і самы сурʼёзны ўдар Расія атрымала, калі ўкраінцы патапілі гвардзейскі ракетны крэйсер «Масква» – флагман Чарнаморскага флоту. Прычым ударылі па ім супрацькарабельнай ракетай «Нептун» айчыннай распрацоўкі, якая была прынятая на ўзбраенне ў 2020 годзе. Амаль праз два месяцы пасля пачатку агрэсіі «Масква» была знішчаная.

Дарэчы, расійскі бок працяглы час адмаўляў факт патаплення крэйсера, аднак у канцы канцоў прыйшлося прызнацца, гаворыць вайсковы эксперт Украінскага інстытуту будучыні Іван Ступак.

Паводле дадзеных на сённяшні дзень, украінская армія і разведка знішчылі альбо пашкодзілі 25 расійскіх баявых караблёў і адну падводную лодку. Украінцы шырока выкарыстоўваюць марскія дроны ў змаганні з захопнікамі. Прэс-сакратар ВМС Украіны, капітан трэцяга рангу Дзмітрый Плецянчук сказаў, што яны працягнуць выкарыстоўваць беспілотныя марскія апараты супраць ворагаў, і назваў «лінчам» тое, што адбываецца з расійскімі караблямі.

І так, акрамя ракетнага крэйсера «Масква», украінцы знішчылі альбо пашкодзілі фрэгат «Адмірал Макараў», разведвальны карабель «Іван Хурс», патрульны карабель «Васіль Быкаў», тральшчык «Іван Галубец», унікальны ракетны карабель на паветранай падушцы «Самум», дэсантныя караблі «Навачаркаск», «Цэзар Кунікаў», «Аленягорскі гарняк», «Саратаў» і шэраг іншых плаўадзінак.

вс

слухайце аўдыёфайл