«Польшча павінна ціснуць на краіны, якія не хочуць дзейнічаць, асабліва на Нямеччыну. Заўсёды знойдзецца больш, чым адзін фармальны або юрыдычны аргумент, каб адтэрмінаваць канфіскацыю расійскіх актываў», - кажа ў інтэрв'ю BiznesAlert.pl упаўнаважаны польскага ўрада па пытаннях рэканструкцыі Украіны д-р Павал Коваль.
Палітык лічыць таксама, што няма сэнсу засяроджваць увагу на разыходжаннях поглядаў у гэтай справе, а лепш выпрацоўваць кансэнсус.
Карэспандэнт BiznesAlert.pl Войцех Якубік запытаў, як адрэагавалі на смерць Навальнага расійскія дысідэнты, з якімі Коваль размаўляў падчас канферэнцыі ў Мюнхене?
Павел Коваль расказаў, што дысідэнты выказалі поўную салідарнасць з сямʼёй Аляксея Навальнага, крытыкавалі рэжым Уладзіміра Пуціна і заклікалі Захад да рэакцыі, напрыклад, шляхам замарожвання расійскіх актываў.
Сітуацыя ў расійскай апазіцыі зараз змяняецца
«Магчыма, будзе большая інтэграцыя колаў вакол Каспарава і Хадаркоўскага. Рэакцыяй на забойства Навальнага стане кансалідацыя расійскіх колаў, якія ствараюць лобі на Захадзе», - мяркуе Коваль. Ён адзначае, што гэта вельмі добра, таму што голас такіх аўтарытэтаў, як Каспараў, паказвае, што ёсць расіяне, якія не толькі жывуць на Захадзе, але і маюць смеласць гаварыць, дзейнічаць і падтрымліваюць ініцыятывы супраць рэжыму ў Крамлі.
Польскі палітык нагадаў, што год таму Навальны выступіў з заявай, у якой паказаў, што гатовы цярпець за свае погляды і ўрэшце аддаў за іх жыццё.
«Памятаю дзень, калі я даведаўся пра смерць Нямцова. Я бачу падабенства. Я трымаю кулакі за Уладзіміра Кара-Мурзу, які зараз за кратамі. Такія людзі – маякі для расіян, якія жадаюць быць у парадку адносна Украіны», - падкрэсліў Павел Коваль.
Паводле палітыка, калі ЕС хоча думаць хаця б аб мінімальнай стратэгічнай аўтаноміі, то павінен мець камісара па абароне, і ён павінен паходзіць з краіны Цэнтральнай-Усходняй Еўропы, таму што яны найбольш зацікаўлены ў забеспячэнні бяспекі.
яс