Беларуская Служба

Вайна ва Украіне прымае зацяжны характар

26.02.2024 11:49
24 лютага 2022 года Уладзімір Пуцін развязаў крывавую і жорсткую вайну супраць Украіны. За гэты час Расія не рэалізавала ніводнай заяўленай мэты. Украіна змагла стрымаць націск, але страціла 13% сваёй тэрыторыі. У гэтым годзе вайна не спыніцца, яна пераходзіць у стадыю зацяжнага кантфлікта, кажа эксперт.
Аўдыё
  • Вайна ва Украіне прымае зацяжны характар
Вайна ва УкраінеPAP/Mykola Kalyeniak

Прайшло два гады з пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. За гэты час, па падліках расійскіх журналістаў, 81 456 квадратных кіламетраў перайшлі пад кантроль Расіі, гэта 13% ад усёй украінскай тэрыторыі. Лінія фронту на сёння перавышае 1000 км. Абагульняючы, атрымалася, што толькі ў 2023 годзе расійскае войска прасоўвалася ў сярэднім на метр у суткі.

Пры гэтым расійскія ўлады заяўлялі на пачатку канфлікту, што яны яго пачалі, каб абараніць Данбас, дэмілітарызаваць і дэнацыфікаваць Украіну. Замест абароны Расія Данбас знішчае, украінскае войска не знікла, наадварот умацоўваецца, а украінская нацыя аб’ядналася ў абароне краіны.

Для адных экспертаў пасля двух гадоў вайны вынік - на карысць Украіны, бо не здарыўся бліцкрыг, не здарылася змена палітычнага рэжыму на лаяльны Крамлю, не здарылася Новороссіі ад Прыднястроўя да Марыупаля.

Пры гэтым цяпер у абедзвюх ваюючых краінах пачынае назапашвацца стомленасць ад вайны, якая далей будзе ўсё больш ўплываць на хаду падзей. Пра два гады вайны і далейшыя перспектывы развіцця сітуацыі Юры Ліхтаровіч паразмаўляў з палітолагам Паўлам Усавым.

Паслухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл