Беларуская Служба

Павал Латушка: Лукашэнка хоча правесці прэзідэнцкія выбары 23 лютага 2025 года

26.02.2024 12:18
Учора ў Беларусі адбыліся «выбары» ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовыя саветы дэпутатаў. Апазіцыя паслядоўна называе іх «бязвыбарамі».
Аўдыё
  • Павал Латушка: Лукашэнка хоча правесці прэзідэнцкія выбары 23 лютага 2025 года
.
.PAP/EPA/STRINGER

У сваю чаргу Лукашэнка па выніках «галасавання» адзначыў, што цяперашнюю ўладу адназначна падтрымліваюць больш за 87% насельніцтва. Пры гэтым ён нібыта здзівіўся высокай яўцы, забыўшыся пра ціск і прымус у дачыненні да грамадства, што і спарадзіла такую яўку.

Лідары апазіцыі паслядоўна заклікалі не хадзіць на гэтак званыя выбары. У нядзелю на працягу цэлага дня офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет праводзілі анлайн-марафон «Выбіраю новую Беларусь». На ім выступалі палітыкі і грамадскія дзеячы, абмяркоўваючы тое, як пасля перамен павінна выглядаць Беларусь, але і аднесліся да нядзельных «выбараў».

Святлана Ціханоўская заклікала не надаваць увагі бязвыбарам, якія свет не прызнае, і якія не дададуць легітымнасці лукашэнскаўскай уладзе. Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу, што самым галоўным цяпер з’яўляецца пытанне палітвязняў:

-Вы самі выдатна ведаеце і разумееце, чаму гэта фарс і цырк. Рэжым праводзіць іх як сапраўдную ваенную аперацыю, у атмасферы тэрору і без аніякай канкурэнцыі, без аніякага шанцу пачуць альтэрнатыўныя галасы. Не трэба надаваць гэтым бязвыбарам шмат увагі. Свет не прызнае гэтыя выбары. Ніякай легітымнасці Лукашэнку яны не дадуць. На чым трэба факусаваць увагу цяпер, гэта на сітуацыі з палітвязнямі.

Паводле Валерыя Кавалеўскага, адказнага ў АПК за міжнародную палітыку, нядзельныя «выбары» яшчэ больш паглыбляюць краіну ў дэпрэсію і апатыю:

-Ёсць разуменне, што далей шляху няма. Лукашэнка вычарпаў сябе даўно, у 2020 годзе гэта стала больш заўважальна. У 2024 годзе мы разумеем, на колькі высокая стаўка Лукашэнкі. Ён хацеў бы перагарнуць старонку, але, вядома, у яго нічога не атрымаецца. У цэлым уся кампанія выглядае вельмі сумна. Няма ніякага дыялогу з грамадствам. Грамадства надалей не з’яўляецца гаспадаром у сваёй краіне.

Нядзельныя выбары былі безальтэрнатыўныя, таму гэта бязвыбары, гаворыць дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька. Не быў зарэгістраваны ніводзін кандытат з адрознымі ад улады поглядамі, нагадвае палітык:

-У краінах, дзе ёсць улада, выбарчыя камісіі фарміруюцца як з прыхільнікаў улады, так і апанентаў. Узаемны кантроль дазваляе пазбягаць фальсіфікацый. Колькі сярод членаў камісій прадстаўнікоў апазіцыі? Нуль. Значыць, гэта бязвыбары. Калі вы хочаце даказаць, што ў вас выбары, то запрасіце міжнародных назіральнікаў. Іх не запрасілі. Выбары – гэта канкурэнцыя праграм палітычных партый. Калі канкурэнцыі няма, то ў людзей няма выбару. Вынік выбараў – гэта выбраныя дэпутаты і міжнародна прызнаны парламент. Вынік бязвыбараў – прызначаныя дэпутаты.

Лукашэнка заявіў, што ў прэзідэнцкіх выбарах 2025 году ён будзе ўдзельнічаць. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка ставіць за мэту, каб на гэтыя выбары Лукашэнка пайшоў з статусам злачынцы ў міжнародным вышуку:

-Лукашэнка пацвердзіў свой тэзіс, што сінімі пальцамі ён трымаецца за ўладу. Бачна, што выбары ён хоча правесці 23 лютага 2025 года, у сваё самае любімае свята. Ён баіцца лета яшчэ з 2020 года. Мы разумеем, што яго жаданне незаконна кіраваць дзяржавай прыводзіць да катастрафічных наступстваў у краіне. Лукашэнка хоча забраць у нас усіх будучыню. Я буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб адправіць яго ў яго выбарчую кампанію з ордэнам у міжнародны крымінальны суд. Калі ён і пойдзе, то няхай на ім будзе чорная метка: шукаецца ў 140 краінах свету як міжнародны крымінальны злачынца.

Як выйсці з палітычнага крызісу, якія трывае ў Беларусі. З такім пытаннем на маратоне звярнуліся да дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандра Дабравольскага. Яго адказ слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мае намер балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у будучым годзе

26.02.2024 08:02
Фальсіфікацыя падліку галасоў у 2020 годзе выклікала масавыя пратэсты, якія былі жорстка падаўленыя.

«Пародыя на выбары». Як у свеце адрэагавалі на выбары дэпутатаў у Беларусі

26.02.2024 11:21
Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі.