Беларуская Служба

Да смерці Аляксея Навальнага прычыніліся 47 чалавек

02.03.2024 07:00
За Пуціным стаіць гіганцкая каманда людзей, якія дапамагаюць дыктатару атручваць, саджаць і забіваць палітычных апанентаў.
   1  2024 .
Пахаванне Аляксея Навальнага 1 сакавіка 2024 года. Фота: PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Партал Onet.pl апісвае развітанне з лідарам расійскай апазіцыі Аляксеем Навальным, якое адбылося 1 сакавіка. З дня гібелі Навальнага расійскія сілавікі рабілі ўсё магчымае, каб ускладняць развітанне з ім. Спачатку не хацелі казаць, дзе знаходзіцца цела. Пазней у канцы канцоў яго аддалі маці Навальнага – Людміле.

Развітанне з Аляксеем Навальным адрознівалася ад пахаванняў іншых легендарных прадстаўнікоў апазіцыі і дысідэнтаў – Барыса Нямцова і Андрэя Сахарава. Расіяне шэсць гадзін стаялі ў чарзе, каб прайсці да труны Сахарава. Найвялікшы праціўнік Пуціна Барыс Нямцоў быў забіты прама пад вокнамі Крамля. Паліцыя налічыла 21 тысячу чалавек-удзельнікаў маршу памяці Нямцова. Цяпер Крэмль зрабіў усё магчымае, каб з Аляксеем Навальным немагчыма было годна развітацца.

Да смерці Навальнага прывялі дзеянні і рашэнні Уладзіміра Пуціна. Але за ім стаіць гіганцкая каманда людзей, якія дапамагаюць дыктатару атручваць, саджаць і забіваць палітычных апанентаў. Гэта канкрэтныя людзі. У іх ёсць імёны, прозвішчы і твары. Гэта супрацоўнікі калоній, якія ўтрымлівалі Навальнага ў адзіночнай камеры ў нечалавечых умовах; суддзі, якія прызналі такія катаванні законнымі і праігнаравалі скаргі; следчыя, якія заводзілі супраць яго справы, адна за адной. І ўсе тыя, хто пагадзіўся стаць нібыта пацярпелымі і сведкамі абвінавачання ў гэтых справах.

Выданне называе 47 чалавек, якія прычыніліся да смерці славутага апазіцыянера. Першая група – людзі, якія прыклалі руку да атручвання Аляксея Навальнага 20 жніўня 2020 года. У другую частку спісу ўвайшлі асобы, звязаныя з крымінальным пераследам і асуджэннем Навальнага на 3,5 гады (з адтэрміноўкай на пяць гадоў) за нібыта растрату сродкаў кампаніі Yves Rocher. Наступная частка спісу – людзі, якія ўдзельнічалі ў вынясенні апошняга прысуду Навальнаму.

нг