На працягу некалькіх дзясяткаў гадзін практычна на ўсёй тэрыторыі Польшчы ўзнікалі перабоі ў працы прылад на аснове сігналу GPS. Гэта наступства перашкод, якія, хутчэй за ўсё, з'яўляецца вынікам дзеянняў Расіі, – пішуць на партале komputerswiat.pl.
У апошнія месяцы назіраліся рэгулярныя перабоі ў працы GPS-сігналу над Польшчай, а таксама над іншымі краінамі рэгіёна. Сайт GPS Jam, які сочыць за гэтай сітуацыяй, паведамляе, што ў суботу, 2 сакавіка, збоі ахапілі амаль усю тэрыторыю Польшчы, а таксама большую частку Балтыйскага мора і Эстоніі, Літвы і часткі Фінляндыі.
Эксперты ўпэўненыя, што гэта вынік дзеянняў Расіі. Эстонскае тэлебачанне раней паведамляла, што ў залежнасці ад сілы перашкод GPS можа даваць няслушныя паказанні ці ўвогуле перастаць працаваць, што можа прывесці да пагрозы ўзнікнення катастрофы не толькі на моры, але і на сушы. На шчасце, пагроза для самалётаў меншая, паколькі сігнал GPS не зʼяўляецца адзіным метадам аэранавігацыі.
Не выключана, што гэтая аперацыя Масквы зʼяўляецца часткай адказу на вучэнні НАТА, якія праходзяць у Польшчы і на Балтыйскім моры – менавіта ў тых раёнах, якія дазналі збою працы сігналу. Пра гэта таксама можа сведчыць фейкі, якія распаўсюджваюцца ў Расіі аб тым, нібыта, перашкоды GPS-сігналу – гэта элемент дзейнасці НАТА, па ўтойванні дадзеных аб перамяшчэнні сваіх войскаў, – пішуць на польскім партале komputerswiat.pl.
эж