Чаму самалёты расійскіх авіяліній усё яшчэ лётаюць? Адкуль бяруць запчасткі? - задаецца пытаннем газета Rzeczpospolita.
Airbus, Boeing і іншыя пастаўшчыкі авіязапчастак сцвярджаюць, што з сакавіка 2022 года не паставілі ніводнай запчасткі. Гэта можа быць праўдай, піша газета. Але расіяне і так купляюць авіякампаненты.
У іх гэта атрымліваецца, хоць і даражэй і не напрамую. Паводле ацэнак, з моманту ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года расіяне незаконна купілі авіякампаненты на агульную суму каля 12 мільярдаў долараў. Карыстаюцца імі ўсе буйныя расійскія авіякампаніі і таму іх самалёты могуць лётаць.
Запчасткі для самалётаў прадаюць Расіі кампаніі з Турцыі, Кітая, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і былых савецкіх рэспублік, асабліва з Закаўказзя. Часта гэта кампаніі зарэгістраваныя ў «сяброўскіх краінах», але іх уладальнікі — расіяне. Але сярод партнёраў ёсць і кампаніі, якія зарэгістраваныя ў Чэхіі, Літве і Малдове — вынікае з расследавання двух журналістаў партала IStories, які спецыялізуецца на журналісцкіх расследаваннях, паведамляе Rzeczpospolita.
яс