Беларуская Служба

Віцэ-старшыня Еўракамісіі: Вайна – галоўны выклік для ЕС у 2024 годзе

18.03.2024 14:17
У Польшчы з візітам знаходзілася, віцэ-старшыня Еўрапейскай Камісіі па пытаннях правай празрыстасці ды каштоўнасцяў Вера Юрава. Яна адказала на пытанні Польскага радыё.
Аўдыё
  • Віцэ-старшыня Еўракамісіі пра выклікі для ЕС
-
Віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі Вера ЮраваEuropean Union

У Варшаве прайшла міжнародная канферэнцыя Warsaw European Conversation, у якой узяла ўдзел віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі Вера Юрава.

Канферэнцыя была прысвечаная абмеркаванню такіх тэм, як стан спраў у Еўрасаюзе ў 2024 годзе, выклікі, што стаяць перад супольнасцю сёлета, прадухіленне «стомленасці» ад дапамогі Украіне ды мабілізацыя моладзі да ўдзелу ў выбарах у Еўрапейскі парламент. Карэспандэнты Польскага радыё для Замежжа запыталіся меркавання віцэ-старшыні Еўракамісіі па гэтых справах.

- У Еўропе шмат чаго адбываецца. ЕС сёння чакае стрэс-тэст для нашай дэмакратыі, выбарчай сістэмы. Мы павінны быць да гэтага гатовыя, не можам стаяць на месцы. ЕС павінен заставацца аб’яднаным. Нам трэба захаваць згоды на падтрымку для Украіну, таму важна перамога на гэтых выбарах. Пуцін добра  ведае, што мы дэмакратычныя краіны, таму ён б’е па настроях еўрапейцаў. Ён хацеў бы, каб на выбарах атрымалі перамогу партыі, якія б спынілі б падтрымку для Украіны. Спадзяюся, гэтага не здарыцца. Дзеля гэтага нам трэба зрабіць мноства канкрэтных спраў. Выбары павінны быць так падрыхтаваныя, каб галасаванне было гарантавана свабодным, а перадвыбарчая кампанія непадатная на фальшыўкі ды маніпуляцыі. Больш за тое, трэба гарантаваць працу сучасных тэхналогій. Мы гэтым цяпер займаемся. Еўрапейскія выбары пакажуць, якая ў Еўропе пануе «тэмпература».

Але два гады вайны ўжо прывялі да таго, што сярод людзей і палітыкаў шырыцца стомленасць вайной, незадаволенасць Украінай, якая просіць усё больш грошай ды зброі.

- Гэта відавочна, але мы бачым і вялікую падтрымку для дапамогі Украіне ў гуманітарным абшары. 80% еўрапейцаў кажуць, што трэба працягваць аказваць такую дапамогу. Уцекачам гатовыя дапамагаць больш за 70%. Больш за 65% выказваюцца за вайсковую дапамогу Украіне ды перадачу ўзбраенняў. Стомленасць адчуваецца, безумоўна, але я не бачу радыкальных перамен у гэтым пытанні.

Якія галоўныя выклікі, што стаяць перад ЕС у 2024-м годзе: вайна, выбары ці штучны інтэлект?

- Галоўны выклік – вайна. Яна ўплывае на ўсё, што мы робім, на пастаўкі энергіі, на цэны. Вайна ды таго ж уздзейнічае на наша пачуццё ўнутранага камфорту, але мы павінны казаць людзям, што гарантуем ім прымальны ўзровень дабрабыту ды бяспеку. Гэта павінна быць прапановай для людзей падчас кампаніі ды пазней. Мы павінны быць рашучымі ды ўстойлівымі ў дачыненнях з Расіяй. Мы не павінны паддавацца не заклікі людзей, што кажуць, давайце весці перамовы пра мір. Вядома, мы ўсё хочам міру, але гэта не павінна быць капітуляцыя. Будучы мір магчымы толькі пры ўмове моцнага асуджэння расійскай агрэсіі.

Як можна паспрыяць таму, каб больш людзей ўзялі ўдзел у еўрапейскіх выбарах, асабліва моладзь?

- Для нас важна прыцягнуць увагу моладзі да грамадскіх спраў. Таму што гэта будзе ўплываць на іх будучыню. Я хачу, каб моладзь была больш актыўнай і гучней выказвала сваё меркаванне. У планаванні будучыні Еўропы – мы партнёры. Краіны ЕС прыкладаюць намаганні да таго, каб актывізаваць маладое пакаленне.

У Польшчы нядаўна змяніўся ўрад, змянілася і палітыка, ці Польшча мае шанец, што яе голас будзе больш пачуты, у тым ліку ў звязку з суседствам з Украінай?

- Цягам апошніх гадоў папярэдняга ўраду я ўвесь час паўтарала, што нам патрэбная моцная Польшча, без якой не будзе стабільнага ды моцнага Еўрапейскага Саюза. Цяперашні міністр у дыскусіі не раз заяўляў, што Польшча вярнулася. Гэта вельмі каштоўная рэч.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч