Беларуская Служба

ХАМАС выкарыстоўвае мірных жыхароў у якасці жывога шчыта

19.03.2024 12:02
Апроч таго арганізацыя выкарыстоўвае шпіталі і жылыя дамы, каб весці баявыя дзеянні супраць Ізраіля.
    .
Сектар Газа пасля ізраільскага авіяўдару. Ілюстрацыйны здымакEPA/MOHAMMED SABER Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта заявіла ізраільская армія. Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Больш за 40 членаў ХАМАС былі забітыя ў шпіталі «Аль-Шыфа» ў Газе. Ізраільскае войска абвясціла, што ў выніку антытэрарыстычнай аперацыі ў шпіталі затрымана больш за 200 чалавек, якія падазраюцца ў тэрарыстычнай дзейнасці. Ізраільскія крыніцы паведамілі аб «ліквідацыі дзясяткаў тэрарыстаў» і арышце некалькіх тузінаў чалавек, падазраваных у тэрарызме, у выніку аперацыі ў шпіталі «Аль-Шыфа». Сярод забітых быў Фаік аль-Мабхух, кіраўнік службы ўнутранай бяспекі ХАМАС. Палесцінцы гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

Прадстаўнік ізраільскага войска заявіў, што ў дзеяннях супраць Ізраіля ХАМАС выкарыстоўвае шпіталі і жылыя дамы, а таксама выкарыстоўвае мірных жыхароў у якасці жывога шчыта.

Новыя дадзеныя аб наступствах дзеянняў у Сектары Газа прадставіў у панядзелак вечарам афіцыйны прадстаўнік ізраільскай арміі Даніэль Хагары. Прадстаўнік ізраільскага войска заявіў, што шпіталь «Аль-Шыфа» прызначаўся для абслугоўвання палесцінскіх баевікоў у якасці базы для тэрарыстычнай дзейнасці.

Міністэрства аховы здароўя сектара Газа, якое знаходзіцца пад наглядам ХАМАС, адмаўляе, што шпіталь выкарыстоўваецца тэрарыстамі.

юл