Беларуская Служба

У НАТА крытыкуюць Італію ды Іспанію за малыя выдаткі на абарону

19.03.2024 13:25
Ілюстрацыйнае фотаEPA/HANNIBAL HANSCHKE Dostawca: PAP/EPA

Каб дапамагчы Украіне, Варшава, Берлін і Парыж хочуць, каб Італія і Іспанія радыкальна павялічылі ваенныя выдаткі. Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Улічваючы пагрозу з боку Расіі ды ўсё большую верагоднасць вяртання Дональда Трампа ў Белы дом, саюзнікі па НАТА, якія не выконваюць сваіх абавязацельстваў, дэ-факта служыць інтарэсам Пуціна. Іспанія любіць дэманстраваць сябе як вельмі праеўрапейскую краіну. Аднак калі гэта патрабуе фінансавых ахвяр, сітуацыя выглядае інакш, піша выданне, цытуючы словы незалежнага вайсковага аналітыка з Мадрыду Хесуса Пэрэса Трыяна.

Аднак абуральна нізкія выдаткі на абарону таксама мае Італія, што падрываюць давер да прэм'ер-міністра Джорджыі Мелоні. Яна любіць пры кожным зручным выпадку падкрэсліваць сваю прыхільнасць да трансатлантычных сувязяў, а з-за падтрымкі Украіны адмовілася наладжваць больш цесныя адносіны з Віктарам Орбанам.

Аднак улады ў Рыме паводзяць сябе не вельмі па-натаўску, піша выданне. Паводле звестак Альянсу, летась Італія выдзеліла 1,46% ВУП на абарону, што значна ніжэй за 2%, якія былі вызначаныя мэтай на саміце альянсу ў Уэльсе ў 2014 годзе.

Больш за тое, замест таго, каб рухацца да гэтай мэты, Італія ідзе назад. У 2020 годзе, яшчэ да расійскага ўварвання ва Украіну, ваенныя выдаткі складалі 1,59% ВУП. У 2023 годзе Іспанія выдзеліла на гэтыя мэты яшчэ менш: 1,24% ВУП, але Мадрыд рухаецца ў правільным кірунку: годам раней гэты паказчык складаў 1,09% ВУП.

Доўгі час Германія лічылася галоўнай краінай-лідарам па нізкіх выдатках у Атлантычным альянсе. Аднак сёлета Германія хоча дасягнуць выдаткаў на войска на ўзроўні  2% ВУП. Іспанія мае намер зрабіць гэта ў 2028 годзе, а Італія - у 2029 годзе.

Абедзве краіны маюць вялікую запазычанасць (140% ВУП у выпадку Італіі, 110% у Іспаніі), што ў спалучэнні з нізкім эканамічным ростам значна абмяжоўвае іх магчымасці выдзяляць больш сродкаў на абарону, піша газета.

юл