Еўрапейскі парламент лічыцца гарантам ды абаронцам базавых правоў і дэмакратыі ў ЕС. Апроч таго, ўстанова ўплывае і на штодзённае жыццё еўрапейцаў. Менавіта таму еўрапейскія палітыкі заклікаюць грамадзян прыйсці на выбары.
Сёння ў Еўрасаюзе дэмакратыя можа падацца відавочнай. Але так было не заўсёды, нагадваюць еўрапейскія медыі. Не так даўно мільёны еўрапейцаў жылі ў часах, калі яны не маглі галасаваць і нават выказвацца свабодна. Калі само іх жыццё можа апынуцца ў небяспецы проста за тое, што яны іншыя, за прытрымліванне іншых перакананняў. Ва Усходняй Еўропе дыктатура ды штодзённыя рэпрэсіі - па сённяшні дзень рэчаіснасць.
Дэмакратыя - гэта каштоўны падарунак, перададзены ад папярэдніх пакаленняў. Да гэтага імкнуліся і за гэта змагаліся. Цяпер ад Вас залежыць, каб гэта захаваць, умацаваць і перадаць наступным пакаленням, гаворыцца ў промароліку «Ліст да ўнукаў і цэлай Еўропы», якія выйшаў напярэдадні галасавання ў якім людзі сталага ўзросту заклікаюць моладзь ісці на выбары.
- Дэмакратыя – гэта не дадзенасць, пра яе належыць дбаць, падтрымліваць і бараніць.
Еўрапейскія эксперты ды палітыкі нагадваюць, што найбольш эфектыўны спосаб зрабіць гэта шляхам галасавання - таму што чым больш людзей галасуе, тым мацнейшай становіцца дэмакратыя, нагадвае Арына Лабазыні з EU elections podcast
- Сёлета 4 мільярды чалавек пойдуць галасаваць на выбарах ва ўсім свеце. Можан сказаць, што сёлета будзе найбольшая праява дэмакратыі ў гісторыі чалавецтва, выбары адбудуцца больш чым у 60 краінах.
Выбары ў Еўрапарламент пройдуць 6-9 чэрвеня бягучага году. Важна ісці на галасаванне, бо Еўрапейскі парламент істотна ўплывае на жыццё грамадзян краін ЕС, кажа аналітыкі Пётр Качыньскі.
- Еўрапарламент – гэта адзіная ўстанова ў ЕС, дзе мандат улады залежыць не ад дзяржавы, а ёсць вынікам волевыяўлення грамадзян, праз галасаванне на выбарах. Такім чынам, Еўрапарламент рэпрэзентуе 448 мільёнаў роўных грамадзян ЕС. Палітычна Еўрапарламент з’яўляецца гарантам еўрапейскіх канстытуцыйных трактатаў, абаронцам ёсць Еўракамісія, якая дбае пра выкараненне еўрапейскага права. Парламент кантралюе Еўракамісію. Таму для парламента важныя правы і каштоўнасці, ён змушае Еўракамісію іх прытрымлівацца. Яшчэ Еўрапарламент распрацоўвае еўрапейскае права, напрыклад 80% эканамічнага заканадаўства прымаецца ў ЕС.
Палітыкі ды эксперты ў Еўропе заклікаюць людзей ісці галасаваць, каб перамогу не атрымалі крайне правыя партыі, якія гатовыя адмовіцца ад еўрапейскіх каштоўнасцяў узамен за расійскія грошы. На гэтых выбарах Расія актыўна ладзіла кібератакі на розныя краіны ЕС, каб паўплываць на вынік выбараў.
Юры Ліхтаровіч