Беларус Сцяпан К., арыштаваны ў Польшчы па абвінавачанні ў шпіянажы і падпале розных аб’ектаў, з’яўляецца зяцем былога консула Беларусі ў Гданьску Сяргея Міхневіча. У яго ёсць сувязі з хуліганскімі і нацысцкімі коламі – піша Gazeta Wyborcza.
Сцяпан К., а таксама двое іншых чалавек, былі затрыманыя ў канцы траўня гэтага года супрацоўнікамі Агентцва ўнутранай бяспекі (ABW) па даручэнні Уроцлаўскага аддзелу Нацыянальнай пракуратуры. Яна расследуе дзейнасць у Польшчы групы дыверсантаў, якія, хутчэй за ўсё па даручэнні расійскай выведкі, падпальвалі або спрабавалі падпаліць розныя аб’екты. Сярод іх мэтаў была, у прыватнасці, фабрыка фарбаў ва Уроцлаве, якая належыць амерыканскаму магнату.
Арышты адбыліся 27 траўня ў Варшаве і Прушкаве. Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала трох мужчын па загаду ніжнесілезскай абласной пракуратуры. Суд прыняў рашэнне змясціць затрыманых пад варту на 3 месяцы. Ім пагражае пажыццёвае зняволенне. «Гэта чарговыя арышты ў рамках расследавання дзейнасці арганізаванай злачыннай групы, задачай якой з'яўляюцца дыверсіі, у прыватнасці, падпалы, па замове расійскіх спецслужбаў», – сказаў Яцэк Дабжынскі, прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў.
У пачатку года спецслужбы затрымалі яшчэ аднаго ўдзельніка групоўкі. «У студзені Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала грамадзяніна Украіны, які рыхтаваўся падпаліць будынкі ва Уроцлаве. Падчас вобшуку былі знойдзеныя прадметы, якія маглі выкарыстоўвацца дзеля ажыццяўлення далейшых дыверсійных дзеянняў», – адзначыў Яцэк Дабжыньскі. Дыверсанты былі добра падрыхтаваныя.
нг