Беларуская Служба

35 гадоў таму эліты ПНР спрабавалі падзяліцца адказнасцю з апазіцыяй. І страцілі ўладу

04.06.2024 16:00
Выбары яны планавалі выйграць.
  4.06.1989 .  .
Плакат выбараў 4.06.1989 г. у Польшчы.Фота: Artur Seliga/domena publiczna

35 гадоў таму, 4 чэрвеня 1989 года ў Польшчы адбыліся часткова дэмакратычныя выбары ў парламент. Гжэгаж Майхшак (Grzegorz Majchrzak) у выданні Do Rzeczy піша пра малавядомыя або забытыя факты галасавання.

Аўтар мяркуе, што, арганізуючы выбары, тагачасныя кіроўныя колы Польшчы зусім не збіраліся дзяліцца ўладай, затое хацелі пазбыцца ад часткі адказнасці за краіну. А выбары яны планавалі выйграць. Дзеля гэтага яны зрабілі ўсё, каб выбарчая кампанія была вельмі кароткай. Некаторыя ініцыятывы, якія ладзілі актывісты прафсаюзу «Салідарнасць», не паспявалі даходзіць да людзей. Напрыклад, гісторыя легендарнага плаката з каўбоем і надпісам «Апоўдні 4 чэрвеня 1989». Плакаты былі раздрукаваныя за мяжой дзякуючы прафсаюзнікам з Францыі, а ў Польшчу яны прыбылі толькі вечарам 3 чэрвеня. На плакаце быў амерыканскі актор Гэры Купэр. І гэта не адзіная зорка, якую «Салідарнасць» выкарыстоўвала ў кампаніі. На вуліцах польскіх гарадоў паяўляліся таксама Настасся Кінскі ці Джэйн Фонда са значкамі «Салідарнасці».

Няма сумненняў, што выбары, насуперак планам каманды Войцеха Ярузельскага, былі пачаткам канца сацыялізму ў Польшчы. Яны практычна паралізавалі кіроўную Польскую аб’яднаную рабочую партыю. Праз некалькі месяцаў пасля іх, у студзені 1990 года, партыя перастала існаваць. І рассыпаўся складаны план кіроўных эліт, каб дзякуючы выбарам падзяліцца з апазіцыяй адказнасцю, а не рэальнай уладай.

нг

35 гадоў таму пачаўся працэс аднаўлення поўнай свабоды Польшчы

04.06.2024 10:27
4 чэрвеня 1989 года, адбыліся парламенцкія выбары (першы тур) па прынцыпах, устаноўленых падчас перамоў за круглым сталом.