У Расіі, нягледзячы на санкцыі, зʼявіўся новы бізнес-джэт Airbus A320neo – сучасная версія сямейства вузкафюзеляжных пасажырскіх самалётаў Airbus A320. Пра зʼяўленне ў Расіі падсанкцыйнага лайнера паведаміў Telegram-канал «Авиаантресоль», які, у тым ліку, адсочвае змены ў рэгістрацыі замежных самалётаў. Аўтары адзначылі, што 16 чэрвеня Airbus A320neo з серыйным нумарам 8774 яго змяніў, атрымаў расійскую прыстаўку і ў той жа дзень вылецеў з Маската (Аман) у Маскву, паведамляе польскі партал Onet.pl.
Airbus выпусціў бізнес-джэт у канцы 2019 года. Першапачаткова ён належаў кампаніі з Сан-Марына, але ў жніўні 2022 года ён быў перададзены азербайджанскай фірме, якая змяніла рэгістрацыйны нумар.
З канца лютага 2021 года самалёт неаднаразова лётаў у Маскву, а раней каля года знаходзіўся ў швейцарскім горадзе Базель, дзе быў абсталяваны VIP-салонам. Паводле дадзеных прыкладання FlightRadar, якое адсочнае авіяцыйны рух у свеце, у ліпені 2023 года самалёт вылецеў у турэцкі Бодрум, дзе знаходзіўся восем месяцаў.
Гэтай вясной самалёт двойчы наведаў Баку і вярнуўся ў Бодрум, а ад 4 чэрвеня вылецеў у Маскат, дзе атрымаў таджыкскі рэгістрацыйны нумар. Аднак праз 10 дзён лайнер змяніў свой рэгістрацыйны адрас на расійскі і быў унесены ў расійскі рэестр грамадзянскіх паветраных суднаў. Таксама 14 чэрвеня Расавіяцыя выдала яму сертыфікат лётнай прыдатнасці.
З канца лютага 2021 года самалёт неаднаразова лётаў у Маскву крыніца: FlightRadar
Новым уладальнікам і эксплуатантам самалёта стала расійская North-West Air Company, якая спецыялізуецца на VIP-палётах. Аднак сапраўдным уладальнікам, хутчэй за ўсё, зʼяўляецца іншая асоба, якая магла набыць гэты рэдкі самалёт для свайго прыватнага флоту. Пра гэта сведчыць той факт, што зарэгістраваная ў Сан-Марына кампанія, якая раней валодала самалётам Airbus A320neo, мае адрас і тэлефон на Мальце і, хутчэй за ўсё, зʼяўляецца падстаўной фірмай. Пра гэта можа сведчыць той факт, што пасля пачатку вайны праз яе ў Расію трапіў іншы самалёт Airbus.
A320neo стаў першым з новага сямейства бізнес-самалётаў Airbus у Расіі. Самалёт, кошт якога пачынаецца ад 115 млн долараў, можа пераадолець адлегласць у 11 тыс. км з 25 пасажырамі на борце, знаходзячыся ў паветры да 13 гадзін. Такіх бізнес-джэтаў у свеце ўсяго дзесяць.
Трэба падкрэсліць, што пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны адносна Масквы былі ўведзеныя санкцыі на пастаўкі авіятэхнікі і авіязапчастак.
вс
галоўны здымак ілюстрацыйны