Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі плануе пабудаваць бяспечную зашыфраваную сістэму сувязі, якая дазволіць адміністрацыі і выратавальным службам працаваць у экстраных сітуацыях, напрыклад, падчас вайны, паведамляе Rzeczpospolita.
Першапачатковы кошт аўтаномнай сістэмы сувязі складае 3 мільярды 700 мільёнаў злотых (амаль 856,5 мільёна еўра), а будаўніцтва можа працягнуцца да 2034 года.
Такая прапанова з'явілася ў праекце закона аб грамадзянскай абароне, падрыхтаванага Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі. Тэхнічныя дэталі пакуль невядомыя.
Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі таксама плануе пабудаваць сістэму папярэджання насельніцтва аб пагрозах, у тым ліку аб нападах з паветра.
Як паведамлялася, сістэма павінна ахопліваць усю краіну, уключаючы абʼекты крытычнай інфраструктуры. Яна павінна забяспечваць хуткі абмен інфармацыяй у рэжыме рэальнага часу і быць устойлівай да кіберпагроз.
Прылады, якія выкарыстоўваюцца для такой сувязі, павінны быць сертыфікаваныя Агенцтвам унутранай бяспекі або Службай ваеннай контрвыведкі.
Ідэя заключаецца ў тым, каб сістэма працавала пры пашкоджанні існуючых сістэм сувязі, таксама з пункту гледжання магчымасці выкарыстання кароткахвалевай і спадарожнікавай сувязі, дазваляючы на сувязь пры перадыслакацыі пасад кіравання і камандавання службамі, паведаміла газета.
аз