Беларуская Служба

Масква адкрыла другі фронт вайны - на ўсходнім флангу НАТА

24.06.2024 13:40
Там адбываюцца інцыдэнты, накіраваныя на правакацыю і дэстабілізацыю краін, якія мяжуюць з Расіяй.
    -     ,     .
Міграцыйны крызіс на мяжы - адзін з элементаў гібрыднай вайны, якую вядуць Расія і Беларусь. Фота: twitter.com/MON_GOV_PL

У гібрыднай вайны, якую Расія вядзе супраць краін Захаду, шмат твараў – піша Forsal.pl. Яна адпраўляе мігрантаў на штурм межаў, глушыць сігналы GPS, вярбуе злачынцаў для дыверсіяў, парушае паветраную прастору.

Кожная з краін, якія мяжуюць з Расіяй, мае складаную гісторыю адносін з Масквой, і ўсе цяпер з'яўляюцца членамі НАТА. У адказ на гібрыдныя атакі з боку Расіі гэтыя краіны прадставілі планы па ўмацаванні і мадэрнізацыі сваёй усходняй мяжы на агульную суму 3,5 мільярда долараў. Яны таксама папрасілі ўключыць гібрыдныя напады ў парадак дня саміту НАТА ў Вашынгтоне.

Масква рэгулярна прадстаўляе краіны Балтыі як прыхільнікаў вайны і русафобаў. Яна набірае троляў і арміі ботаў дзеля рассылкі кантэнту ў сацыяльных сетках, адпраўляе мігрантаў у памежныя зоны, каб аказваць прэсінг і выклікаць грамадскі супраціў. Еўрапейскія суседзі Расіі разглядаюць магчымасць стварэння «сцяны беспілотнікаў» для барацьбы з расійскімі БПЛА-шпіёнамі, адсочвання міграцыі і спынення кантрабанды.

Прыфрантавыя краіны скардзяцца, што яны не павінны браць на сябе ўвесь цяжар абароны межаў ЕС. «Мы робім працу за ўсіх», – заявіў міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна.

нг