Беларуская Служба

Кандыдатка ў ЕП ад Латвіі ўзяла прыклад з польскага суддзі Шмыта

26.06.2024 10:30
У Беларусі жанчына амаль слова ў слова паўтарае тое, што раней казаў былы польскі суддзя Тамаш Шмыт.
         1,  2024 .
Вольга Чарняўская ў праграме «Актуальнае інтэрв'ю» на тэлеканале «Беларусь 1», чэрвень 2024 года. Скрыншот: «Беларусь 1»

Грамадская актывістка, блогерка і былая кандыдатка ў Еўрапарламент ад Латвіі Вольга Чарняўская ўцякла з краіны і папрасіла ў Мінску палітычнага прытулку. Самае цікавае, што ў інтэрв’ю беларускім СМІ яна амаль слова ў слова паўтарае тое, што раней казаў пра сваю краіну былы польскі суддзя Тамаш Шмыт, паведамляе Gazeta Wyborcza.

41-гадовая хатняя гаспадыня і маці дваіх дзяцей Вольга Чарняўская на мінулых выбарах у ЕП была кандыдаткай ад папулісцкай Асацыяцыі «Маладалатышы». Як паведамляе сайт Zerkalo.io, яна атрымала 2,13 працэнта галасоў падтрымкі, а да выбараў і ўцёкаў у Беларусь была невядомай СМІ асобай.

13 чэрвеня жанчына дала інтэрвʼю беларускаму прапагандысцкаму інтэрнэт-тэлебачанню АТН, у якім паясняла, што з-за сваёй палітычнай дзейнасці, яна не адчувае сябе бяспечнай у Латвіі, дзе няма свабоды слова і практычна кожная дзейнасць знаходзіцца пад кантролем дзяржаўных спецслужбаў.

У размове яна пераконвала, што грамадзяне Латвіі, якія не падтрымліваюць Украіны, абвінавачваюцца ў расійскай агентуры, а чатырох непаслухмяных блогераў ужо апынуліся ў латвійскіх турмах. Ніякіх канкрэтных прозвішчаў яна аднак не назвала.

СМІ звяртаюць увагу, словы Чарняўскай амаль супадаюць з меркаваннямі былога суддзі Тамаша Шмыта, які зʼехаў у Беларусь у канцы красавіка. Як і Шмыт, Чарняўская пераконвае, што яна вялікая патрыётка і хваліць беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку за «бяспеку ў краіне». Яна таксама перасцерагае беларусаў ад «заходніх каштоўнасцяў», якія «нясуць толькі разбурэнне».



Як раней Шмыт, цяпер таксама Чарняўская пераконвае, што яе краіна знаходзіцца пад амерыканскай акупацыяй, дзе з-за недахопу грошай фальсіфікуюць выбары, зачыняюць навучальныя ўстановы, офісы і бальніцы, а грошы ідуць на ўзбраенне і дапамогу Украіне.

Як даведаліся СМІ, Чарняўская па адукацыі бухгалтар. Яна нейкі час пражывала ў ЗША, адкуль была выслана за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Яна таксама некаторы час працавала варажбіткай, а таксама была асабістым трэнерам. Жанчына беспаспяхова спрабавала заваяваць папулярнасць як блогер у Instagram і TikTok, дзе, у тым ліку, вульгарна абражала палітыкаў, падтрымліваючы ў сваіх фільмах расійскі наратыў, не толькі па справе ўварвання ва Украіну.

У сваю чаргу, паводле Belsat.eu, Чарняўскую некалькі разоў затрымлівала паліцыя і ставіла перад судом за хатні гвалт.

Асацыяцыя «Маладалатышы», ад спіса якой балатавалася ў Еўрапарламент Чарняўская – гэта папулісцкая палітычная арганізацыя, якая выступае супраць ЛГБТ-рухаў, мігрантаў, а таксама самога Еўрасаюза.

аз