Беларуская Служба

Даследчык: Ультраправыя стаяць на парозе здабыцця ўлады ў Францыі

26.06.2024 15:40
Кандыдат у прэм'еры ад французскіх нацыяналістаў Жардан Бардэла нечакана заявіў, што роля Францыі заключаецца ў падтрымцы абараназдольнасці Украіны.
Аўдыё
  • Даследчык: Ультраправыя стаяць на парозе здабыцця ўлады ў Францыі
Адна з лідараў «Нацыянальнага абʼяднання» Марын Ле Пен Фота: PAP/EPA/MOHAMMED BADRA

У Францыі ў самым разгары выбарчая кампанія. Усе асноўныя палітычныя сілы ўжо прадставілі свае праграмы, часам даволі нечаканыя.

Напрыклад, кандыдат у прэм'еры ад французскіх нацыяналістаў Жардан Бардэла нечакана заявіў, што роля Францыі заключаецца ў падтрымцы абараназдольнасці Украіны. Апошнія заявы маладога лідара «Нацыянальнага абʼяднання» сведчаць аб змене курсу ўльтраправых не толькі ў дачыненні да дапамогі Кіеву, але і ў адносінах з НАТА.

Пра збліжэнне з Масквой і выхад з ваенных структур НАТА ў афіцыйным дыскурсе партыі-спадкаемцы «Нацыянальнага фронту» ўжо не гаворыцца. Гэта толькі перадвыбарчыя абяцанні, ці, можа, трывалыя змены з боку ўльтраправых? Пра гэта французскім сацыёлаг з Каледжа Еўропы ў Натоліне, прафесар Жорж Мінкэ распавядаў на хвалях Першага каналу Польскага радыё.

Як вы ацэньваеце гэтыя заявы Бардэла? Ці можна іх успрымаць сурʼёзна?

–Гэтыя заявы трэба разглядаць у больш шырокі кантэксце. Сёння ўльтраправыя і партыя Жардана Бардэла стаяць на парозе здабыцця ўлады. Яны маюць дастатковы адсотак галасоў для дасягнення, магчыма, абсалютнай большасці, што дазволіць ім праводзіць незалежную палітыку ў сітуацыі, калі прэзідэнтам яшчэ тры гады будзе Э. Макрон.

І таму былы «Нацыянальны фронт», а цяпер «Нацыянальнае абʼяднанне», прывёў да пэўнай дэдыябалізацыі сваёй праграмы і ўвядзення пэўных нюансаў. Безумоўна, яны правялі шмат апытанняў і заўважылі, у тым ліку, што іх русафільская пазіцыя, заканчэння вайны ва Украіне, саступкаў Украіны Расіі, то бок гэты цяжар, гэты баласт, які на іх ляжыць, контрпрадуктыўны і многія выбарцы не прымалі такую пазіцыю і таму адбылася такая змена рыторыкі.

Яны проста хочуць здабыць уладу і хочуць згуртаваць вакол сябе як мага больш выбарцаў, каб кіраваць Францыяй самастойна.

Але ці спадабаецца гэта цвёрдаму французскаму ўльтраправаму электарату?

– Гэта залежыць ад асобных фракцый у правым асяроддзі, таму што, відавочна, ёсць цвёрды электарат ультраправых, якім гэта можа не спадабацца. Сярод сабраў партыі Джардана Бардэла ёсць вядомыя гэтым прыхільнікі саюзу з Масквой, але яны пакуль адсунутыя на другі план. Яны верагодна, будуць мець менш уплыву ў сітуацыі, калі насамрэч здаецца, што ўсё можна ідзе да таго, што «Нацыянальнае абʼяднанне» можа здабыць уладую. І таму, безумоўна, прыхільнікі Расіі суцішаны.

Паглядзім, што будзе, калі ў іх будзе ўлада. Бо ўсё ж такі правыя маюць пэўны доўг перад Расіяй. Мы ўсе памятаем, што ў нейкі момант на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах высветлілася, што іх партыя ў пэўнай ступені фінансава залажыла ад банка, у якім была доля Расіі.

Якую палітыку яны насамрэч будуць праводзіць, калі прыйдуць да ўлады? Бо варта дадаць, што Джардан Бардэла правёў некалькі чырвоных ліній у падтрымцы Украіны. Напрыклад, яна не павінна быць бясконцай.

– Гэта пазіцыя, якая сведчыць пра тое, што пасля прыходу да ўлады ўсё крыху памяняцца. І таму трэба быць вельмі асцярожнымі, калі справа даходзіць да гэтага. Але, безумоўна, на французскай палітычнай сцэне большасць партый, якія ўдзельнічаюць у гэтых выбарах, цяпер выступаюць за працяг дапамогі Украіне. Большая частка, то бок канкурэнцыя Бардэла, кажа, што гэта трэба рабіць, пакуль Украіна не пераможа Расію, каб забяспечыць яе тэрытарыяльны суверэнітэт.

Джардан Бардэла не кажа пра гэта адназначна, таму можна меркаваць, што ён галоўным чынам хоча дасягнуць міру шляхам перамоваў. І хто ведае, якія саступкі Расіі падтрымлівае? З іх папярэдніх заяваў мы ведаем, што гэтыя саступкі тычыліся таксама ўкраінскіх тэрыторый, Крыму і ў пэўным сэнсе гарантыі нейтралітэту, то бок не ўваходжання Украіны ў НАТА і Еўрасаюз.

Некаторыя змены ў дыскурсе і праграме крайне правых бачныя і ў эканамічнай палітыцы. Несумненна, вялікім выклікам для новага ўрада Францыі будзе навядзенне парадку ў дзяржаўных фінансах, асабліва ва ўмовах працэдуры празмернага дэфіцыту, ініцыяльнай Еўракамісіяй. Джардан Бардэла адмаўляецца ад некаторых абяцанняў, напрыклад, аб зніжэнні ПДВ.

– Дакладна так, тут дзейнічае такая ж логіка саступак за крок ад здабыцця ўлады. Цяжка сказаць, ці так будзе насамрэч пасля прыходу да ўлады, але Бардэла, безумоўна, адрозніваецца ад сваёй пратэктаркі Ле Пэн тым, што можа дазволіць сабе ўнесці некаторыя змены ў эканамічную праграму, бо пры ўладзе будзе менавіта ён, ён будзе прэмʼер-міністрам.

Бардэла мае патрэбу ў абсалютнай большасці і ўсведамляе, што ўсе дэмагагічныя і эканамічныя прапановы прывядуць да вялізнага доўгу і павялічаць вялізны французскі доўг. Таму, напрыклад, ён адступае ад аднаго з галоўных тэзісаў «Нацыянальнага абʼядання», а менавіта вяртання пенсійнага ўзросту да 60 гадоў.

Бардэла кажа, што будзе рабіць гэта паступова. Гэта ясна паказвае, што ён баіцца праблемаў, звязаных са знешняй запазычанасцю, бо гэтым адразу ж скарыстаецца прэзідэнт Макрон, які будзе прэзідэнтам яшчэ тры гады. А галоўная мэта «Нацыянальная абʼядання» ўся поўня ўлады, а гэта значыць, што праз тры гады Марын Ле Пэн таксама будзе змагаецца пасаду прэзідэнта.

Давайце пагаворым пра прэзідэнцкую партыю «Адраджэнне», якая таксама прадставіла сваю праграму, і гэта зрабіў прэмʼер-міністр Габрыель Аталь. Ці можа «Адраджэнне» прапанаваць штосьці канкрэтнае і новае? Бо зараз «Адраджэнне» запалохвае грамадства крайне левымі і крайне правымі адначасова.

– «Адраджэнне» перш за ўсё хоча працягваць папярэднюю замежную палітык, а менавіта прынцып стратэгічнай не адназначнасці, які дазваляе Макрону ў пэўным сэнсе вырвацца з пасткі, якую ён сам сабе стварыў на самым пачатку ўрадавання. А менавіта паказаць, што ён вядзе дыялог з Пуціным, а Пуцін лавіруе.

Такім чынам, гаворка пойдзе галоўным чынам аб захаванні гэтай замежнай палітыкі, а таксама аб захаванні эканамічнай палітыкі, якую Макрон і яго партыя праводзілі раней. Пенсійная рэформа і рэформа сацыяльнага забеспячэння.

Адным словам, «Адраджэнне» не прапануе шмат чаго новага, хутчэй засяроджваецца на захаванні таго, што рабіла дагэтуль – рэіндустрыялізацыя Францыі, павышэнне дабрабыту, зніжэнне ўзроўню інфляцыі ці, напрыклад, змяншэнне беспрацоўя, таму што ўзровень беспрацоўя ў Францыі насамрэч істотна зменшыўся.

Былі таксама рэформы, якія нядобра ўспрымаліся французскім грамадствам, і, магчыма, менавіта таму цяпер сярод французаў адбыўся такі паварот да крайніх партыяў, да рэчы не толькі правых. Левы «Народны фронт», паводле апытанняў, на парламенцкіх выбраў, якія адбудуцца, літаральна праз некалькі дзён, можа атрымаць другое месца.

Пра палітычны ландшафт Францыі напярэдадні парламенцкіх выбараў мы гутарылі з французскім сацыёлагам, выкладчыкам Каледжу Еўропы ў Натоліне, прафесарам Жоржам Мінкэ.

эж