Беларуская Служба

Амністыя ў Беларусі: Лукашэнка спужаўся рэакцыі Кітая?

08.07.2024 18:00
Раней Кітай практычна не ведаў, што адбываецца паміж Польшчай і Беларуссю.
Аляксандр Лукашэнкакрыніца: ТК- Пул Першага

Dziennik Gazeta Prawna згадвае амністыю ў Беларусі. Лукашэнка вызваліў 17 палітвязняў і крыху змякчыў міграцыйны ціск на польскую мяжу. Беларусы пераконваюць, што гэта эфект прэсінгу з боку Варшавы.

Аўтар тэксту Міхал Патоцкі мяркуе, што ёсць прадпасылкі, каб прызнаць, што Польшча знайшла спосаб націску на Лукашэнку. Ён нагадвае, што пасля візіту прэзідэнта Польшчы ў Кітай і заявы міністра замежных спраў аб магчымасці закрыцця мяжы і стрымання транзіту тавараў, Пекін заявіў, што ён зацікаўлены дээскалацыяй польска-беларускай халоднай вайны. Некаторыя беларускія аналітыкі мяркуюць, што націск Кітая прымусіў Лукашэнку зменшыць колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі і вызваліць частку палітвязняў.

Дыпламатычная крыніца выдання адзначыла, што яшчэ на этапе падрыхтоўкі да візіту Дуды ў Кітай была гаворка аб тым, што польскі лідар намераны закрануць сітуацыю на польска-беларускай мяжы. Раней Кітай практычна не ведаў, што адбываецца паміж Польшчай і Беларуссю. І калі Кітай, які рэдка каментуе канфлікты трэціх дзяржаў, узгадаў пра сітуацыю на мяжы, беларусы вырашылі, што гэта важна.

На думку Валера Карбалевіча, Беларусь не магла не адрэагаваць на заяву Кітая. Калі Лукашэнка загадае памежнікам не пускаць мігрантаў на мяжу, яны гэта зробяць. Але ён павінен вырашыць, што для яго горш – гнеў Масквы ці затрыманне транзіту тавараў, – адзначае аналітык Вадзім Мажэйка.

пераклад нг

Павел Усаў: «Калі Беларусь увойдзе ў ШАС, яна ператворыцца ў азіяцкую краіну»

03.07.2024 16:36
Палітолаг каментуе палітычнае жыццё Беларусі.