Беларуская Служба

Еўрапейскі Саюз чакае на зацверджанне новага кіраўніцтва

09.07.2024 15:36
Вядомыя ключавыя кандыдаты на кіроўныя пасады ў ЕС, іх павінен зацвердзіць новабароны парламент.
Аўдыё
  • ЕС чакае на выбар новых уладаў
     .
Еўрапейскія палітыкі падчас пасяджэння Еўрапейскай рады. Ілюстрацыйны здымакEuropean Union

Бліжэйшы тыдзень пакажа, ці яны змогуць атрымаць падтрымку парламенцкай бальшыні. Пытанне ў тым, наколькі з новым кіраўніцтвам зменяцца прыярытэты ў палітыцы ЕС, асабліва на міжнароднай арэне.

На дадзены момант лідары 27 краін Еўрасаюза змаглі дамовіцца пра падзел трох ключавых пасад у Еўрапейскім Саюзе. Цяперашняя старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заяўленая як кандыдат на пасаду новага старшыні Еўрапейскай камісіі. Еўрапейскую раду, то бок галоўны кіроўны орган ЕС, узначаліць партугалец Антоніу Кошта, а эстонка Кая Калас пакіруе працамі дыпламатыі ЕС.

У панядзелак 16 ліпеня пачнецца канстытуцыйная сесія новага Еўрапейскага парламента, выбары якога адбыліся 6-9 чэрвеня. Падчас гэтай сесіі Еўрапарламент будзе выбіраць новае кіраўніцтва парламенту ды зацвярджаць новыя сталыя камісіі. Гэта важная справа, тлумачыў кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Польшчы Барталамей Бальцэжык падчас брыфінгу ў Бюро Еўракамісіі ў Варшаве.

Ілюстрацыйны здымак 

- 16-га ліпеня падчас пленарнай сесіі Еўрапарламент абярэ старшыню, 14 намеснікаў старшыні, а таксам 5 квестараў. Таксама будзе прынятае рашэнне аб фармаванні сталых парламенцкіх камісій, у папярэднім скліканні іх было 20. Менавіта камісіі займаюцца падрыхтоўкай дакументаў, якія потым выносяцца на галасаванне еўрадэпутатаў.

На гэтай жа сесіі еўрадэпутаты будуць  галасаваць за выбарам новага старшыні Еўрапейскай камісіі. Дадзеная працэдура ёсць часткай механізму дэмакратычнага кантролю над выканаўчай уладай ЕС, зазначае кіраўнік Бюро Еўрапарламенту ў Польшчы Вітальд Натурскі.

- Новы Еўрапарламент азначае, што будзе і новая Еўракамісія. Еўракамісія мусіць таксама мець дэмакратычную легітымнасць, хоць і не наўпрост як парламент ад грамадзян. Склад Камісіі выбіраюць дэмакратычна абраныя лідары краіны, пасля іх зацвярджае дэмакратычна абраны парламент. Гэта забяспечвае дэмакратычную легітымнасць.

Кіраўнік Еўракамісіі абіраецца кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў у Еўрапейскай радзе. Згодна з дамовай, кандыдат павінен атрымаць кваліфікаваную большасць, што на практыцы азначае падтрымку як мінімум 15 з 27 краін-чальцоў. Пасля чаго новы старшыня павінен быць зацверджаны Еўрапейскім парламентам. Напрыклад,  Урсуле фон дэр Ляен трэба будзе атрымаць 361 голас у Еўрапарламенце з 720 дэпутатаў. Пры гэтым парламент можа прагаласаваць супраць прапанаваных кандыдатаў, зазначае віцэ-старшыня палітычнага ўпраўлення Еўракамісіі Філіп Скавінскі.

- Старшыня Камісіі раздае пасады камісараў, якія павінны прайсці праз працэдуру слуханняў у Еўрапарламенце, што ёсць элементам дэмакратычнага кантролю. Еўрадэпутаты дакладна апытваюць кожнага з кандыдатаў на камісара ЕС, задаючы падрабязныя пытанні. Пасля Еўрапарламент галасуе над зацвярджэннем усяго складу Еўракамісіі, пазначаючы, хто канкрэтна з кандыдатаў прайшоў пазітыўна праслухоўванне, а хто не. Кіраўнік Еўракамісіі можа іх змяніць, альбо захаваць, рызыкуючы правалам усяго складу Еўракамісіі.


Еўрадэпутат Януш Левандоўскі Еўрадэпутат Януш Левандоўскі

На дадзены момант гарантавана зоймуць прапанаваныя пасады толькі два кандыдаты, зазначае Еўрадэпутат Януш Левандоўскі.

- Працягваецца гульня на еўрапейскай палітычнай шахматнай дошцы, рашучае значэнне будзе мець наступны тыдзень. На саміце 27 чэрвеня было пранята рашэнне пра падзел галоўных пасад. Гарантавана мы маем на пасадзе кіраўніка Еўрапейскай рады сп. Антоніу Коста, але на 2,5 гады. Кіраўніком дыпламатыі будзе была прэм’ер Кая Калас – на 5 гадоў. Зацвярджэння чакае кандыдатура Уршулі фон дэр Ляен на пасадзе старшыні Еўракамісіі. Рэкамендаванай кандыдатурай на старшыню Еўрапарламента названая Рабэрта Мэтцола.

Для Усходняй Еўропы і Беларусі на дадзены момант важная інфармацыя пра  выбар эстонскай прэм’ер-міністр Каі Калас на пасаду кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ЕС.

Гэтая палітык вядомая сваёй бескампраміснай пазіцыяй у дачыненні да Расіі, з сімпатыяй ставіцца да Украіны і Беларусі. Пра што яна казала падчас сваёй прамовы на саміце ЕС пасля абвяшчэння яе кандыдатуры.

- Пасля 24 лютага, які супаў з 104 гадавінай незалежнасці Эстоніі, свет змяніўся. Пуцінская агрэсія супраць Украіны пачала перыяд нестабільнасці на нашым кантыненце, чаго даўно не было. У бліжэйшы час не будзе вяртання да статус–кво. Стасункі з Расіяй доўга не нармалізуюцца. Для нас галоўнае - захаваць адзінства, якое так здзівіла Пуціна. Ён будзе працягваць нас тэставаць, мы павінны змагацца і супрацьстаяць. Мы павінны падтрымліваць тых, хто змагаецца за суверэнітэт Украіны, даць час, каб напоўніцу спрацавалі санкцыі ды абмежавальныя меры.

Канстытуцыйная сесія Еўрапарламента адбудзецца паміж 16-19 чэрвеня. Заяўленыя кандыдаты на пасаду старшыні Еўракамісіі і Знешнепалітычнага ведамства ЕС сведчыць пра тое, што ЕС хутчэй захавае курс на падтрымку Украіны ды супрацьстаяння расійскай агрэсіі. У гэтых умовах на падтрымку могуць разлічваць і беларускія дэмакратычныя сілы.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Жазэпам Барэлем

26.06.2024 17:03
Бакі абмеркавалі таксама працяг і павелічэнне падтрымкі для грамадзянскай супольнасці, прыцягненне рэжыму да адказнасці, развіццё працы Кансультатыўнай групы, супрацу ў напрамку супрацьдзеяння прапагандзе, а таксама прамоцыі еўрапейскага выбару сярод беларусаў.

Аб'яднаная Еўропа перажывае гістарычны момант

27.06.2024 14:23
ЕС фармальна запусціў перамовы аб уступленні Украіны ды Малдовы ў Еўрасаюз.