Беларуская Служба

НАТА трэба дадаткова мінімум 100 тыс. салдат, каб рэалізаваць свае новыя планы абароны ад патэнцыйнага расійскага нападу

09.07.2024 16:34
Супрацьпаветраная абарона – чарговы сур'ёзны недахоп, на які звяртаюць ваенныя стратэгі Паўночнаатлантычнага пакту.
Бундэсверtwitter.com/@titusluca

НАТА неабходна дадаткова ад 35 да 50 брыгад, каб цалкам рэалізаваць свае новыя планы абароны ад патэнцыйнага расійскага нападу, неафіцыйна паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на ананімную крыніцу. На практыцы гэта азначала б не менш за 100 тыс. салдат дадаткова, піша gazeta.pl.

Падчас леташняга саміту НАТА ў Вільні былі прынятыя новыя планы абароны. Адзін з чыноўнікаў НАТА, які пажадаў застацца ананімным, сказаў, што поўная рэалізацыя гэтых планаў патрабуе стварэння ад 35 да 50 дадатковых брыгад. Брыгада налічвае ад 3 тыс. чалавек і 7 тыс. вайскоўцаў. Такім чынам, гэта азначае не менш за 100 тыс. чалавек.

Супрацьпаветраная абарона – чарговы сур'ёзны недахоп, на які звяртаюць ваенныя стратэгі Паўночнаатлантычнага пакту. Вайна ва Украіне паказала, наколькі вялікую ролю іграюць гэтыя сістэмы для абароны крытычна важнай ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры. Такія сістэмы будуць мець асаблівае значэнне для Германіі як галоўнага лагістычнага цэнтра і плацдарма падчас патэнцыйнага канфлікту з Расіяй. Нагадаем, у гады халоднай вайны ў Германіі было 36 адзінак ЗРК Patriot, цяпер – толькі дзевяць.

вс