Нямецкая армія «беззубая», а на ліквідацыю прабелаў у тэхніцы спатрэбіцца да... 100 гадоў, вынікае са справаздачы, падрыхтаванай нямецкімі спецыялістамі. Германіі моцна адстае ад Расіі, якой хопіць усяго паўгода, каб вырабіць столькі тэхнікі, колькі зараз ёсць у Бундэсвера, паведамляе польскі эканамічны партал Forsal.
Сігналы аб тым, што нямецкая армія за гэтыя гады раззброілася і цяпер адчайна спрабуе дагнаць час, паступалі ўжо даўно, але ніхто і не думаў, што сітуацыя на Одэры сапраўды драматычная. У той час, калі нямецкія палітыкі спрачаюцца пра дадатковыя грошы на армію, Кільскі інстытут сусветнай эканомікі падрыхтаваў справаздачу.
Эксперты ўстановы дэталёва прааналізавалі актуальны стан Бундэсвера і планаваныя закупкі. Аказалася, што сітуацыя вельмі складаная.
Спецыялісты прааналізавалі колькасць тэхнікі і ўзбраення Бундэсвера ў 2004 і ў 2021 годзе, улічваючы складскія запасы, і параўналі з запланаванымі гадавымі закупкамі. Што тычыцца баявых самалётаў, то 20 гадоў таму ў Германіі іх было 423, а сёння - толькі 226, а штогод Берлін плануе закупляць 14 адзінак. Гэта значыць, што вярнуцца да стану 2004 года можна будзе толькі ў 2038 годзе.
Яшчэ горшая сітуацыя назіраецца ва ўзбраенні арміі танкамі, частка якіх была перададзеная Украіне. Германія, у якой два дзесяцігоддзі таму было 2 тыс. 398 машын, цяпер скараціла свае запасы да 339 адзінак. Шмат закупляць таксама не плануецца, бо гадавы план замовы складае ўсяго 49 танкаў. Такім чынам, пры актуальных ваенных выдатках колькасць танкаў дасягне ранейшага ўзроўню ў 2066 годзе.
Але танкі і баявыя самалёты - гэта не канец. Сапраўдная праблема - у «царыцы палёў» - артылерыі, якая, як вынікае з вайны ва Украіне, дагэтуль з’яўляецца асновай кожнай сучаснай арміі. Немцы скарацілі свой патэнцыял усяго да 121 адзінкі, і пры захаванні цяперашняй дынамікі закупак змогуць вярнуцца да ўзроўню 2004 года толькі праз... 100 гадоў.
вс