Беларуская Служба

Польшча атрымала прапанову далучэння да вытворчасці сучаснага еўрапейскага знішчальніка

21.09.2024 07:03
Eurofighter – гэта супольны праект па вытворчасці еўрапейскага знішчальніка Eurofighter Typhoon, у які ўваходзяць Германія, Францыя, Іспанія, Вялікабрытанія і Італія.
 Eurofighter Typhoon
Знішчальнік Eurofighter Typhoon ВПС Германіі pixabay.com/jmd1/free images for commercial use

«Нам вельмі хацелася б, каб Польшча, якая мае вопыт у авіябудаванні, прыступіла да далейшага развіцця праграмы Eurofighter», – сказаў Канстанціна Панвіні Расаці, які ў італьянскім канцэрне Leonardo адказвае за праект Eurofighter Typhoon. Пра гэта італьянец распавёў журналістам на заводзе ў Турыне, дзе адбываецца зборка еўрапейскага знішчальніка Eurofighter Typhoon, паведамляе рэсурс Portal Obronny.

Задума, накіраваная Польшчы наконт далучэння да кансорцыума Eurofighter, які вырабляе самалёты, з'яўляецца часткай прапановы набыцця Варшавай двух эскадрылляў шматмэтавых самалётаў Eurofighter Typhoon. Канцэрн Leonardo, які прысутнічае ў Польшчы праз авіязавод PZL Świdnik, прапануе, як і ў выпадку з верталётамі, уваходжанне польскай прамысловасці ў ланцуг паставак камплектуючых.

Да праектавання і вытворчасці самалёта шостага пакалення, які зараз распрацоўваецца ў Еўропе і эксплуатацыя якога запланаваная на 2040-2060 гады, можа таксама далучыцца Польшча, гаворыць Канстанціна Панвіні Расаці.

Eurofighter – гэта супольны праект па вытворчасці еўрапейскага знішчальніка Eurofighter Typhoon, у які ўваходзяць Германія, Францыя, Іспанія, Вялікабрытанія і Італія. Цяпер канцэрн выпускае самалёт чацвёртага пакалення, але ў планах – пятае і шостае.

вс