Беларуская Служба

За год ўлады ўрадавая кааліцыя страціла кожнага шостага выбаршчыка - апытанне

15.10.2024 13:30
Палякі незадаволеныя тэмпамі рэалізацыі перадвыбарчых абяцанняў. Амаль 57 працэнтаў лічаць, што гэта займае занадта шмат часу.
Прэм’ер Дональд Туск PAP/Paweł Supernak

Роўна праз год пасля парламенцкіх выбараў, у выніку якіх «кааліцыя 15 кастрычніка» адабрала ўладу ў краіне ў правых сілаў, частка выбаршчыкаў пакідае кіруючую каманду – гэта вынікае з апошняга апытання Інстытута даследаванняў Pollster, праведзенага па замове газеты Super Express.

 

Пытанне, ці будуць яны зноў галасаваць за кіруючую кааліцыю было адрасавана толькі прыхільнікам партый згаданай кааліцыі. 75 працэнтаў рэспандэнтаў адказалі станоўча, 17 працэнтаў – адмоўна, а 8 працэнтаў, што пакуль не ведае.

Таксама рэспандэнтаў спыталі, якую школьную адзнаку яны б паставілі ўраду Дональда Туска праз год пасля выбараў. 28 працэнтаў далі ўрадавай камандзе самую найніжэйшую адзнаку – адзін, 20 працэнтаў – чатыры, 19 працэнтаў – тры, 13 працэнтаў далі - дзве зоркі. Паводле 11 працэнтаў апытаных, урад  Дональда Туска заслугоўвае пяцёркі. 5 працэнтаў не ведала як наогул ацаніць цяперашнюю ўладу, а толькі 4 працэнты далі б ёй самую выдатную адзнаку – шасцёрку.

У сваю чаргу, паводле апытання праведзенага United Surveys by IBRiS для выдання Dziennik Gazeta Prawna, год улады прэм’ера Дональда Туска як добры ацэньвае 38,1% апытаных, адмоўна - 32,5%, нейтральна - 27,6%. Амаль 2 працэнты апытаных не маюць свайго меркавання на гэты конт.



Тым не менш, палякі незадаволеныя тэмпамі рэалізацыі перадвыбарчых абяцанняў. Амаль 57 працэнтаў лічаць, што гэта займае занадта шмат часу. Станоўча тэмпы зменаў ацанілі амаль 41 працэнт апытаных.

Рэспандэнты разлічваюць, што ўрад у першую чаргу павінен засяродзіцца на такіх пытаннях, як паляпшэнне аховы здароўя - амаль 56 працэнтаў, зніжэнне падаткаў - 40,5 працэнта і рэформа сістэмы правасуддзя - амаль 38 працэнтаў апытаных. Прыхільнікі кіруючага лагера чакаюць таксама палягчэння доступу да абортаў - так адказалі амаль 35 працэнтаў апытаных.

У сваю чаргу прыхільнікі апазіцыі, чакаюць мадэрнізацыі арміі – амаль 50 працэнтаў апытаных.

аз