Стрымліванне гібрыднай агрэсіі на мяжы з Беларуссю каштуе польскаму бюджэту 2,5 мільярда злотых штогод (каля 600 млн еўра). Там вахтавым метадам служаць 8 тыс. жаўнераў і паліцэйскіх, — паведамляе ў аўторак, 22 кастрычніка Rzeczpospolita.
«Будаўніцтва сьцяны, кругласутачная праца тысяч афіцэраў шматлікіх службаў, набыццё для іх экіпіроўкі і абсталявання, утрыманне некалькіх цэнтраў для нелегалаў — ахова польска-беларускай мяжы становіцца ўсё даражэйшай», — чытаем у газеце са спасылкай на апошнія паведамленні выдання Politico.
«Некалькі дзён таму партал Politico паведаміла, што прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў кіраўнікам ЕС наступнае: выкарыстанне мігрантаў Расіяй і Беларуссю абыходзіцца Польшчы ў 600 мільёнаў еўра ў год, гэта значыць больш за 2,5 мільярда злотых», — піша штодзённка.
Гэтую суму пацвердзіў выданню Rzeczpospolita намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Чэслаў Мрочэк. «Гэта рэальная сума. Падтрымліваць бяспеку гэтай мяжы на пастаяннай аснове становіцца ўсё даражэй», — сказаў палітык.
эж