Найбольшую незадаволенасць дакументам выказваюць арганізацыі, якія займаюцца міграцыйнымі пытаннямі і правамі чалавека.
Занепакоенасць выклікае заява аб тым, што Польшча часова прыпыніць прыняцце заявак на прытулак ад мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Польшчу абмінаючы легальныя шляхі. Урад мяркуе, што ўвёўшы такія абмежаванні значна зменшыць нелегальную міграцыю на польска-беларускай мяжы.
Хельсінкскі фонд па правах чалавека называе ўрадавы дакумент расчараваннем. Здавалася, што гэта будзе дакумент дзяржавы, якая разумее выклікі, звязаныя з міграцыяй, якая разумее гуманітарны крызіс, які адбываецца на польска-беларускай мяжы, разумее неабходнасць дапамогі ўкраінцам, якія пакідаюць сваю краіну. Тым часам гэта вельмі лаканічны і скупы дакумент, гаворыць Марцін Сосняк з Хельсінкскага фонду па правах чалавека. Гэта не перспектыўнае бачанне сітуацыі, а наадварот гэта дакумент, які ўтрымлівае шмат няяснасцяў. Паводле эксперта, у дакуменце выкарыстоўваюцца вельмі незразумелыя паняцці. Чытаючы дакумент цяжка паверыць, што гэта стратэгічнае бачанне дзяржавы як рэагаваць на выклікі, звязаныя з міграцыяй.
Самыя вялікія ўвагі праваабаронцы фонду маюць да тэмы ідэі спыніць прыняцце заяваў на прытулак, кажа Марцін Сосняк:
- Пры чым, невядома, як гэта будзе выглядаць, якой павінна быць форма прыпынення, хто павінен гэта рабіць і паводле якога механізму. Гэта павінна быць нібыта часовае, тэрытарыяльнае рашэнне, выкліканае пагрозамі для бяспекі, што таксама з’яўляецца вельмі агульнымі словамі і цяжка зразумець, пра якую форму пагрозы ў гэтым выпадку ідзе гаворка. Вельмі цяжка ўявіць сабе гэтую карціну, калі стратэгія пачне абавязваць.
Існуе рызыка, што названыя палажэнні будуць парушаць і польскія законы, і законы ЕС. Марсін Сосняк кажа, што якая-колечы форма абмежавання доступу да працэдуры надання прытулку з’яўляецца парушэннем законаў.
Хельсінкскі фонд па правах чалавека падрыхтаваў свае парады, як разумна планаваць міграцыйную стратэгію. Праваабарончая арганізацыя таксама хоча выразна нагадаць, што міграцыйная палітыка павінна грунтавацца на правах чалавека і рэгуляваць міграцыю такім чынам, які бяспечны як для прымаючага грамадства, так і для мігрантаў, у адпаведнасці з законам і дэмакратычнымі каштоўнасцямі.
Прапанова ўтрымлівае самыя важныя пункты, якія міграцыйная стратэгія краіны павінна ўтрымліваць. Яны ідуць цалкам у адваротным напрамку, чым тое, што запрапанаваў урад. Марцін Сосняк звяртае ўвагу, што Хельсінкскі фонд выказваецца на тэмы, якія блізкія фонду, і якія тычацца павагі да правоў чалавека. Ён не выказваецца на кожную тэму, якая тычыцца міграцыйнай стратэгіі.
- Паводле нас, у першую чаргу трэба выправіць закон, які дзейнічае з часу папярэдняга ўраду. Наступствам гэтага закона з’яўляецца тое, што на польска-беларускай мяжы стала адбываецца сур’ёзнае парушэнне правоў чалавека з боку польскай Памежнай службы і польскіх органаў. Мы чакаем выдалення з законаў некалькіх палажэнняў, якія там паявіліся на хвалі гуманітарнага крызісу, і якія з’яўляюцца вельмі некарыснымі для юрыдычнай сітуацыі іншаземца. Мы лічым, што для стварэння сэнсоўнай міграцыйнай стратэгіі першым крокам павінна быць выпраўленне таго, што папсавалася. Агучаная стратэгія гэтага не прадугледжвае. Больш таго, яна яшчэ больш псуе гэты закон і яшчэ больш падвяргае правы людзей рызыцы.
Хельсінкскі фонд правоў чалавек звяртае ўвагу на неабходнасць стварэння легальных сцежак для людзей, якія хочуць атрымаць прытулак у Польшчы. Пра такую неабходнасць сведчаць прысуды Еўрапейскага суду па правах чалавека. Легальныя сцежкі не ставяць людзей, якія знаходзяцца пад пераследам у сваёй краіне, у небяспеку падчас міграцыі, то бок не ставяць пад пагрозу іх жыццё і здароўе.
- Гэта цалкам іншы варыянт, чым тое, што прапануе ўрад Дональда Туска: поўнае ці часовае, што б гэта не абазначала, спыненне прыёму заявак на міжнародную абарону. Хутчэй за ўсё, сустрэчы з урадам для абмеркавання нашых прапановаў не адбудзецца. Тым не менш, гэты аспект стратэгіі заслугоўвае на выразную крытыку ўжо цяпер, паколькі, як я ўжо казаў, дакумент мае вельмі агульны характар і вельмі цяжка ацаніць, як ён будзе выглядаць у практыцы. Але ўжо самыя заявы аб увядзенні такіх норм сведчыць аб тым, што мы накіроўваемся ў напрамку парушэння закона.
Больш за 30 грамадскіх арганізацый звярнуліся да прэм’ер-міністра Дональда Туска ў сувязі з абвяшчэннем міграцыйнай стратэгіі Польшчы на 2025-2030 гады. Яны звяртаюцца з просьбай склікаць круглы стол з удзелам грамадскіх арганізацый, якія займаюцца абаронай правоў чалавека. Арганізацыі адзначаюць, што дакумент, які абмяркоўваўся на пасяджэнні Рады міністраў, ні на адным этапе не кансультаваўся грамадскімі арганізацыямі, якія гадамі аказваюць дапамогу і падтрымку мігрантам, бежанцам і замежнікам.
Грамадскія арганізацыі выказваюць глыбокую занепакоеныя атмасферай пераследу і ігнаравання, якая суправаджае дыскусію вакол стратэгіі ў адносінах да арганізацый, якія аказваюць дапамогу бежанцам і мігрантам, і прадстаўляючы іх як наіўных, не ведаючых пагроз, звязаных з палітычнай сітуацыяй, прыхільнікаў адкрытых межаў, якія працуюць на аўтарытарныя рэжымы Лукашэнкі і Пуціна. “Запэўніваем прэм'ер-міністра, што грамадскія арганізацыі ўсведамляюць праблемы і пагрозы, звязаныя з інструменталізацыяй і мілітарызацыі праблемы міграцыі. Аднак яны лічаць і ў іх ёсць доказы, што бяспека і кантроль на мяжы магчымыя пры выкананні правоў чалавека і міжнародных пагадненняў”, - звяртаюць увагу аўтары ліста да прэм’ера Польшчы.
ав
слухайце аўдыё