Беларуская Служба

Паўночнаатлантычны альянс не абяцаў Украіне польскіх самалётаў МіГ, бо не мог

04.11.2024 12:30
Уладзімір Зяленскі мог размаўляць з на гэтую тэму з Енсам Столтэнбергам выключна неафіцыйна, сцвярджае польскае выданне.
Сцягі Украіны і НАТАfoto: www.nato.int

НАТА павінна было гарантаваць Польшчы паветраную паліцыйную місію ў абмен на перадачу Украіне польскіх самалётаў МіГ-39!?. Пра гэта надоечы заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Гэта няпраўда!, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna, спасылаючыся на крыніцы ў Паўночнаатлантычным альянсе.

Перадачу Польшчай самалётаў МіГ у абмен на паліцыйную місію альянсу Уладзімір Зяленскі абмеркаваў з былым генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам. Хоць нарвежац падтрымаў ідэю, але ён не мог абяцаць гэтага прэзідэнту Украіны, паколькі за такое рашэнне адказваюць міністры абароны краін, якія жадаюць прыняць удзел у місіі.

«Больш за тое, Польшча вядзе перамовы са шведамі аб базаванні іхных самалётаў у Польшчы. Варшава меркавала, што калі самалёты НАТА з’явяцца ў Польшчы, то польскія машыны МіГ змогуць быць перададзеныя Украіне», чытаем у выданні.



Нагадваем, на мінулым тыдні прэзідэнт Украіны раскрытыкаваў Польшчу за тое, што яна не збівае расійскіх ракетаў над горадам Стрый на захадзе Украіны, а таксама за прадастаўленне ўкраінцам самалётаў МіГ у абмен на абяцаную місію паветранай паліцыі.

Вось пра гэта другое пытанне Уладзімір Зяленскі мог выключна неафіцыйна размаўляць з Енсам Столтэнбергам, паколькі ніякай афіцыйнай дамоўленасці не было, бо быць не магло, канстатуе газета.

Дарэчы, як падкрэслівае выданне, свае прэтэнзіі на адрас Польшчы прэзідэнт Зяленскі выказаў у той час, калі палякі фактычна разглядаюць магчымасць адпраўкі МіГаў ва Украіну, а таксама шукаюць ім замены, паколькі не плануюць больш сервісаваць машынаў у Расіі.

IAR/аз

Зяленскі раззлаваўся на амерыканцаў. «Гэта азначае, што паміж партнёрамі няма нічога канфідэнцыйнага»

31.10.2024 10:01
«У рэшце рэшт, гэта была канфідэнцыйная частка размоў паміж мной і Белым домам», -  падкрэсліў ён украінскі прэзідэнт.