Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, былога міністра абароны Ёава Галанта і камандзіра ХАМАС Аль-Масры.
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе абвінавачвае іх у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці ў сувязі з вайной у сектары Газа і нападам ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года, паведамляе «Gazeta Wyborcza».
Суд заявіў, што раскрыццё інфармацыі аб вынясенні ордараў адпавядае інтарэсам пацярпелых і іх сем'яў.
У той жа час МКС аднагалосна адхіліў скаргі Ізраіля, пададзеныя па артыкулах 18 і 19 Рымскага статута.
Ордар на арышт прэм'ер-міністра кампраметуе кіраўніка ўраду Ізраіля. Спіс абвінавачаных МКС - гэта спіс ганьбы.
Нетаньяху пастаўлены ў адзін шэраг з дыктатарам Судану Амарам Аль-Башырам, Уладзімірам Пуціным і крывавымі афрыканскімі верхаводамі.
А насамрэч, што мяняе ордар?
Меркаваннем ізраільскага палітолага Неве Гордана з Універсітэта каралевы Марыі ў Лондане, падпісанты Рымскага статуту, то бок сябры Міжнароднага крымінальнага суду, абавязаны арыштаваць Нетаньяху і Галанта, калі яны прыедуць у іх краіну. Такім чынам, ордар будзе ўплываць на мажлівасць перамяшчэння ў бліжэйшыя гады.
Па-другое, на думку Гордана, выдадзены МКС ордар на арышт ізраільскіх палітыкаў, можа стрымаць некаторыя заходнія дзяржавы ад продажу зброі Ізраілю, якая можа выкарыстоўвацца да здзяйснення злачынства супраць чалавечнасці, піша GW.
Няма пагрозы для паставак зброі ад самага важнейшага саюзніка Ізраіля - ЗША. Тым больш, што Дональд Трамп з'яўляецца блізкім знаёмым Нетаньяху. Таксама новы амерыканскі Кангрэс знаходзіцца ў руках Рэспубліканцаў.
Амерыканскія сенатары напісалі ліст у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, у якім гаварылася пра «падвойныя стандарты» МКС, звязаныя з адсутнасцю патрабавання арышту лідараў Кітая і Ірану. Ліст заканчваюць словы, якія нагадваюць мафіёзныя папярэджанні: «Будзеце біць па Ізраілі - мы вам адплацім».
яс