Беларуская Служба

У пятніцу можа адбыцца дэ-факта ваенная анексія Беларусі – польскія СМІ

05.12.2024 14:13
Ключавымі з’яўляюцца сакрэтныя палажэнні пагаднення, якія тычацца прынцыпаў кіравання беларускімі войскамі і таго, ці беларуская армія стане фактычна часткай расійскай.
W. Putin i A. Łukaszenka
W. Putin i A. Łukaszenka MIKHAIL METZEL/AFP/East News

Dziennik Gazeta Prawna піша, што беларускія вайскоўцы з'явяцца ў Калінінградскай вобласці, а расійскія — пад Гроднам. «Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, праз 25 гадоў пасля стварэння Саюза Беларусі і Расіі, у пятніцу падпішуць ключавое пагадненне па ваенным супрацоўніцтве. Раней было ўзгоднена, што будуць створаныя тры сумесныя цэнтры падрыхтоўкі ўзброеных сіл: у Калінінградскай вобласці, недалёка ад Гродна і ў раёне Ніжняга Ноўгарада, якія, па сутнасці, стануць ваеннымі базамі»,  — нагадвае выданне. Гэта можа азначаць дэ-факта ваеннную анексію Беларусі з боку Расіі.

Акрамя таго, адзначаецца, што ў нядзелю ўступіць у сілу пагадненне аб узаемным прызнанні Расіяй і Беларуссю віз для грамадзян трэціх краін і дакументаў асоб без грамадзянства. «Абедзве гэтыя падзеі разглядаюцца на ўсходнім флангу НАТА як крок да істотнага зніжэння бяспекі ў рэгіёне. Магчыма, таксама да эскалацыі міграцыйнага крызісу», — чытаем у газеце.

Суразмоўцы выдання ў польскім урадзе адзначаюць, што ключавымі з’яўляюцца сакрэтныя палажэнні пагаднення, якія тычацца прынцыпаў кіравання беларускімі войскамі і таго, ці не стане беларуская армія фактычна часткай расійскай з магчымасцю яе выкарыстання ў вайне супраць Украіны без згоды Лукашэнкі.

Расія пашырае кантроль над Беларуссю, пры гэтым, назіраюцца хваляванні ў іншых месцах постсавецкай прасторы. У Грузіі працягваецца палітычны крызіс, на ўкраінскім Данбасе расіяне прасоўваюцца на фронце. Акупанты знаходзяцца ўжо ў 7 кіламетрах ад адміністрацыйнай мяжы Данецкай вобласці. Пры гэтым, у свеце агулам усё больш неспакойна на фоне змены ўлады ў ЗША, паколькі вектар палітыкі новага амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа стаіць пад пытальным знакам.

нг