Беларуская Служба

«Абрамсы» не аказаліся эфектыўнымі ў рэаліях вайны з расійскімі захопнікамі - амерыканскі эксперт

10.12.2024 17:15
Джэйк Саліван выказаў даволі негатыўныя меркаванні аб плюсах танкаў Abrams M1A1 ва Украіне. 
 Abrams
Танк Abrams амерыканскай вытворчасці Shutterstock/StockPhotosLV

Перадача Украіне танкаў «Абрамс» была ўспрынятая як вялікая падтрымка і ўдар па пуцінскай арміі. На жаль, рэчаіснасць аказалася куды больш жорсткай. Па словах амерыканскага дарадчыка па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэйка Салівана, асноўныя амерыканскія баявыя танкі не аказаліся эфектыўнымі ў рэаліях вайны з расійскімі захопнікамі. Гэта не вельмі добрая навіна для Кіева і яго саюзнікаў, піша партал Komputer Świat. 

Джэйк Саліван выказаў даволі негатыўныя меркаванні аб плюсах танкаў Abrams M1A1 ва Украіне. «Што тычыцца танкаў «Абрамс», то яны фактычна не выкарыстоўваюцца падраздзяленнямі, таму што яны не з'яўляюцца для іх самай карыснай тэхнікай на полі бою», - сказаў эксперт. 

Украінцы атрымалі як мінімум 31 танк «Абрамс» М1А1 - крыху больш старыя варыянты, якія, тым не менш, пераўзыходзяць практычна любую расійскую тэхніку па выкарыстаных тэхналогіях. Аднак варта адзначыць, што ў гэтых канкрэтных праектах адсутнічае браня са збедненага ўрану, а некаторыя баявыя і камунікацыйныя модулі былі знятыя. Амерыканцы не хацелі, каб гэтыя тэхналогіі трапілі ў рукі Расіі, і ў гэтым выпадку яны мелі рацыю, бо некаторыя танкі сапраўды былі захопленыя расіянамі. Саліван таксама мяркуе, што «Абрамсаў» было перададзена за мала, каб яны маглі адыграць сур'ёзную ролю на полі бою.

вс