Беларуская Служба

Прэзідэнцкая пара Польшчы павіншавала праваслаўных напярэдадні Калядных святаў

06.01.2025 14:06
Праваслаўныя хрысціяне, якія святкуюць Каляды паводле юліянскага календара, заўтра адзначаць Божае Нараджэнне. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:silviarita/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Мы жадаем, каб гэтыя святы былі прыгожымі, радаснымі, мірнымі і прынеслі спакой, адпачынак і сапраўднае духоўнае ўмацаванне», — звярнуліся Анджэй Дуда і Агата Карнгаўзер-Дуда ў лісце да праваслаўных.

«Няхай хрысціяне розных канфесій па ўсёй нашай краіне ставяцца адзін да аднаго з павагай і сяброўскай адкрытасцю, падтрымліваючы адзін аднаго ў служэнні і працы для агульнага дабра», — адзначаецца ў пасланні.

Праваслаўныя хрысціяне, якія святкуюць Каляды паводле юліянскага календара, заўтра адзначаць Божае Нараджэнне. Сёння ў Царкве важныя ўрачыстасці напярэдадні гэтага свята. Спачатку вернікі сядуць за святочны стол, а потым правядуць усю ноч у храме.

Гэта дзень строгага посту, але ранішнія службы маюць непаўторны калядны характар – кажа айцец Анатоль Шыманюк з Беластоку.

- Падчас богаслужэння чытаюць кананічныя гадзіны, а таксама Евангелле. Тэкст згадвае пра гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста. Вернікі посцяць да вячэры, якая пачынаецца са спажывання прасфоры, якую прыносяць з царквы. Прасфора мае іншы сэнс, чым каталіцкая аплатка – гэта хлеб, асвечаны ў царкве, які спажываюць вернікі.

Падчас урачыстай перадкаляднай вячэры людзі дзеляцца прасфорай. На стале павінна быць абавязкова куцця – страва з варанай крупы або рысу з мёдам, макам і сухафруктамі.

IAR/нг