Аляксандр Лукашэнка, які «пераабраў» сябе на чарговы тэрмін паўнамоцтваў, заявіў надоечы, што Польшча вядзе самую агрэсіўную палітыку ў адносінах Беларусі. Пра гэта нагадвае Do Rzeczy.
«Польшча вядзе самую агрэсіўную і дрэнную палітыку ў адносінах да Беларусі. Я нічога не прыдумваю. Мы вашы суседзі, жылі ў адной дзяржаве шмат гадоў… Сёння вы хочаце заходнюю Беларусь аж да Мінска, ужо пачалі гаварыць пра заходнюю Украіну», — заявіў Лукашэнка ў размове з журналістамі.
І падкрэсліў: «Вы павінны разумець, што не атрымаеце ад нас нават метра тэрыторыі. Гэта наша тэрыторыя. Тут жывуць палякі, але гэта мае палякі. Таму вашы спробы абгрунтаваць свае палітычныя пазіцыі выглядаюць дзіка. Мы хочам жыць з вамі нармальна. Мы заўсёды былі для вас сябрамі і хочам жыць у сяброўстве», — дадаў Лукашэнка. І заявіў, што яго не хвалюе, ці прызнае Захад выбары ў Беларусі.
Падчас галасавання ў Мінску Лукашэнка паведаміў журналістам, хто можа стаць будучым кіраўніком дзяржавы. «Мы паступова рыхтуем новае пакаленне. Будучыя кіраўнікі — гэта цяперашнія губернатары, міністры, чыноўнікі», — сказаў ён.
ЗША і Еўрапейскі саюз назвалі выбары фарсам, спасылаючыся на рэпрэсіі рэжыму супраць апазіцыі і забарону незалежных медыя. Нагадаем, што Лукашэнку «напісалі» на выбарах звыш 86%. Другое месца дазволілі заняць камуністу Сыранкову (3,21%).
нг