Беларуская Служба

Гісторык Алег Латышонак: Эміграцыя мае невялікі ўплыў на тое, што адбываецца ў краіне

28.01.2025 16:10
Гісторык, праф. Алег Латышонак з Універсітэту ў Беластоку выказаў думку, што беларускія дэмакратычныя сілы ў эміграцыі ўсё менш уплываюць на сітуацыю ў Беларусі.
C   ,
Cтаршыня Беларускага гістарычнага таварыства, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Алег Латышонакфота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На так званых выбарах у Беларусі, пераможцам быў прызнаны Аляксандр Лукашэнка. Афіцыйна яго падтрымалі амаль 87 працэнтаў выбаршчыкаў. Беларуская апазіцыя ў эміграцыі заклікала ўрады заходніх краін працягваць выказваць пратэст дзеянням рэжыму Лукашэнкі.

Аднак, на думку прафесара Алега Латышонка, будучыня дэмакратычнай Беларусі залежыць ад беларусаў унутры краіны:

— Эміграцыя звычайна мае невялікі ўплыў на тое, што адбываецца ў краіне. Тым больш, калі там дыктатура. Няма кропкі ўздзеяння, можна толькі інфармаваць. «Радыё Свабода», «Голас Амерыкі» мелі рашэнне, але не яны вырашылі наконт таго, што адбывалася ў Польшчы. Таму мяркую, што трэба ўзмацняць медыйны ўплыў на Беларусь.

Гэтым разам пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі адбываліся выключна за межамі краіны, але ўсе памятаюць, што адбывалася на вуліцах Беларусі чатыры гады таму, кажа прафесар Латышонак.

— У Беларусі гайкі ўвесь час закручваюць. Гэтая сістэма настроеная на тое, каб усіх нязгодных вымусіць з'ехаць з краіны. Грамадскі супраціў быў падаўлены, але ён не знік. І будзе нашмат больш брутальным, чым падчас «рэвалюцыі годнасці» ў 2020 годзе, — мяркуе гісторык.

Праз рэпрэсіі ў Беларусі з 2020-га года прайшлі дзясяткі тысяч беларусаў. Цяпер у Беларусі ў турмах знаходзіцца каля 1300 афіцыйна прызнаных палітвязняў. Праваабаронцы з ПЦ  арганізацыі «Вясна» кажуць, што рэальная колькасць асуджаных па крымінальных справах палітычных матывах у Беларусі можа дасягаць 8 тысяч.

Паводле розных ацэнак, пасля 2020 года Беларусь пакінулі больш за 500 тысяч чалавек.

IAR/вх