Падчас інтэрв'ю ў праграме SiriusXM «The Megyn Kelly Show» Рубіё пераменшыў ранейшыя каментарыі Трампа аб тым, што ён не выключае выкарыстання ваеннай сілы супраць саюзніка па НАТА Даніі, каб завалодаць Грэнландыяй, але ён не выключыў гэтай магчымасці наўпрост, паведамляе газета Rzeczpospolita.
Ён заявіў, што Трамп заклапочаны не набыццём «зямлі дзеля зямлі», а пытаннем нацыянальных інтарэсаў.
Рубіё сказаў, што Арктыка неўзабаве стане рэгіёнам «крытычна важнай марской дарогі», калі лёд растане, таму, калі Злучаныя Штаты не прымуць мер, Кітай можа атрымаць дамінаванне ў гэтым раёне.
Трамп гаварыў з прэм'ер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн аб сваім намеры набыць Грэнландыю, аўтаномную тэрыторыю Даніі, перад сваёй інаўгурацыяй 20 студзеня. Атмасфера гэтай размовы была напружанай.
Як пісала Financial Times, у адказ на адмову прэм'ер-міністра прадаць востраў Трамп прыняў «агрэсіўны і канфрантацыйны тон». Падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася пазней, ён не выключыў прымянення сілы, у тым ліку ў планах захопу Панамскага канала ў Панамы.
яс