Беларуская Служба

Эксперт: Амерыка ўжо магла паставіць Крамлю пэўныя ўмовы па Беларусі 

18.02.2025 14:51
«Мы павінны ўсвядоміць, што Беларусь стала расійскай правінцыяй. І задаць пытанне, што нам з гэтым рабіць, што мы можам зрабіць да наступнага магчымага нападу, да ўварвання», — заклікаў украінскі лідар.
Аўдыё
  • Эксперт: Амерыка ўжо магла паставіць Крамлю пэўныя ўмовы па Беларусі 
 .
Аляксандр Лукашэнка..

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы на  Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы шмат гаварыў пра Беларусь, нагадаўшы, сярод іншага, што там размешчана расійская ядзерная зброя і адтуль здзяйсняецца гібрыдная атака на межы ЕС, у тым ліку, на Польшчу. Украінскі лідар рытарычна запытаўся ў еўрапейскіх пратнёраў, ці гатовы яны адбіць расійскую агрэсію пад чужым суцягам.

«Мы павінны ўсвядоміць, што Беларусь стала расійскай правінцыяй. І задаць пытанне, што нам з гэтым рабіць, што мы можам зрабіць да наступнага магчымага нападу, да ўварвання», — заклікаў украінскі лідар:

— А калі ў наступны раз гэта не мігранты? Што, калі гэта расійскія або паўночнакарэйскія вайскоўцы? Паўночнакарэйскія вайскоўцы не слабыя, яны вучацца весці сучасную вайну. Што з вашымі войскамі, ці гатовыя яны да гэтага? Што, калі Расія пачне аперацыю пад фальшывым сцягам або без апазнавальных знакаў, як у выпадку нападу з Беларусі або акупацыі Крыма ў 2014 годзе? Як хутка адрэагуюць саюзнікі?

Уладзімір Зяленскі, выступаючы на асноўнай сесіі Мюнхэнскай канферэнцыі, таксама прапанаваў стварыць геапалітычную мяжу паміж міжнародным правам і вайной, якая павінна прайсці па ўсходніх межах Украіны, Беларусі, краін Балтыі і Фінляндыі.

У сваю чаргу, лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская заклікала ў Мюнхене дапамагчы Беларусі вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю. Беларуская апазіцыянерка працытавала ўкраінскага прэзідэнта, які ў Мюнхене заявіў, што мяжа Еўропы — гэта ўсходняя мяжа Беларусі:

— Не выключайце Беларусь, не будуйце новую жалезную заслону паміж Еўропай і маёй краінай. Дапамажыце мне вярнуць Беларусь у яе сапраўдную сям'ю еўрапейскіх краін. Тады я буду шчаслівая і мой народ будзе шчаслівы. Беларусь, якую я хачу, — гэта еўрапейская краіна без палітвязняў, без тыраніі. Дзе я змагу атрымліваць асалоду ад дэмакратыі і толькі яе ўмацоўваць.

Святлана Ціханоўская ў Мюнхене, сярод іншых амерыканскіх і еўрапейскіх палітыкаў, яна сустрэлася з генералам Кітам Келагам, які ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызначаны спецпасланнікам ЗША па пытаннях Украіны і Расіі, адказвае за пытанні мірных перамоў па Украіне.

Рэдактар выдання Belarus Security Blog Зміцер Міцкевіч звярнуў увагу на жаданне адміністрацыі ЗША змусіць Еўропу больш актыўна заняцца прасоўваннем сваіх жа інтарэсаў:

— У ЗША ёсць уласныя інтарэсы і яны іх актыўна прасоўваюць. Вашынгтон хоча ад Еўропы большага ўдзелу ва ўласнай абароне і большай актыўнасці ў палітычнай актыўнасці на еўрапейскім кантыненце. У новую архітэктуру бяспекі ў Еўропе можа быць уключана Беларусь. Магчыма Крамлю ўжо пастаўлены пэўныя ўмовы па Беларусі.  (...)

Аднак Еўропа застаецца важным рэгіёнам для ЗША, у гэтым кантэксце таксама гаворыцца і пра Беларусь. Я не падзяляю агульных песімістычных поглядаў на конт будучага заангажавання Амерыкі ў Еўропе. (...)

Адміністрацыя Трампа не збіраецца здаваць Еўропы, і здваць Украіну, так як гэта было ў Афганістане. Дональд Трамп не можа пачынаць свой прэзідэнцкі тэрмін з паразы. Прыгадваюцца словы віцэ-прэзідэнта  ЗША, аб тым што Вашынгтон мае інструменты ціску на Расію, як эканамічныя, так і мілітарныя. (...)

Пра што на самой справе афіцыйны Мінск можа размаўляць з адміністрацыяй ЗША слухайце ў далучаным гукавым файле! 

Cлухайце аўдыё! 

эж