Беларуская Служба

Ці ЗША па-ранейшаму саюзнік для Украіны ды Еўропы?

19.02.2025 14:25
Гэтымі пытаннямі задаюцца ўжо тыдзень украінскія і еўрапейскія палітыкі ды эксперты.
Аўдыё
  • Укріана не прызнае вынікі сепаратных перамоў ЗША з Расіяй
      (2-)       (2-)       (),        ()         ()    -,  .
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў (2-злева) і памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў (2-справа) размаўляюць з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіё (справа), дарадцам ЗША па нацыянальнай бяспецы Майкам Вальцам (злева) і прадстаўніком ЗША па Блізкім Усходзе Стывам Віткафам (справа) пасля сустрэчы ў Эр-Рыядзе, Саудаўская Аравія.EPA/RUSSIAN FOREIGN MINISTRY PRESS SERVICE Dostawca: PAP/EPA.

Асабліва такія галасы ўзмацніліся пасля аўторкавай сустрэчы дэлегацый Расіі ды ЗША ў Эр-Рыядзе. Там прадстаўнікі дзвюх краін абмяркоўвалі магчымае спыненне вайны ва Украіне.

У аўторак 18-га лютага ў Саудаўскай Аравіі прадстаўнікі ЗША і Расіі ўпершыню за тры гады размаўлялі пра перспектывы спынення вайны ва Украіне. У Вашынгтоне падкрэслілі, што гэта важны крок да спынення агню, а Масква заявіла аб гатоўнасці «аднавіць поўнае супрацоўніцтва» са ЗША. Улады ў Кіеве, як і Еўрасаюз, не атрымалі запрашэння ўдзельнічаць у перамовах.

Сёння амерыканская ды еўрапейская прэса негатыўна ацаніла гэты крок адміністрацыі Трампа, назваўшы яго прызнаннем для агрэсара ды жаданнем ахвяраваць хаўруснікамі.

-    The New York Times назваў рыторыку новаабранага прэзідэнта «ганьбай», зазначыўшы, што яна перакрэслівае шматгадовую палітыку ЗША.

-    Трамп, спрабуючы навязаць мір Украіне, заахвочвае агрэсара і адмаўляецца ад падтрымкі ахвяры ўварвання, - скаментавала CNN.

-    Пуцін абыграе Трампа, паколькі ў прэзідэнта ЗША няма дакладнага плана па Украіне, піша  The Economist.

-    Пуцін толькі імітуе перагаворны працэс, але на справе ўсё яшчэ разлічвае ўсталяваць кантроль над усёй тэрыторыяй Украіны, -пракаментаваў тэлеканал NBC News.

Ацэнкі часткі амерыканскіх ды еўрапейскіх палітыкаў гучаць падобна. Так Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Кая Калас раскрытыкавала перамовы ЗША і Расіі без удзелу Украіны і Еўропы, адказваючы на пытанне: ці патэлефанавала б яна Уладзіміру Пуціну, як гэта зрабіў Дональд Трамп.

 -    Я б яму не тэлефанавала, бо ведаю, што ён проста хлусіць і не выконвае ніякіх дамоўленасцяў. Але, магчыма, іншым краінам трэба прыйсці да такой высновы самастойна. У адным з інтэрв'ю экс-прэм'ер Расіі казаў, што Пуцін заўсёды вас здрадзіць. Ён хоча, каб вы ўдзельнічалі ў перамовах, таму што ён ведае, што вы будзеце выконваць усе свае абавязацельствы па пунктах, а сам ён не мае намеру нічога выконваць.

Падобнае меркаванне выказаў у размове з CNN кіраўнік ваеннага камітэта Сената ЗША Роджэр Уікер.

-    Не, Пуціну нельга верыць, ён ваенны злачынец, ён павінен быць у турме на пажыццёвым, а то і зусім пакараны смерцю.

Таксама былі кіраўнік расійскай нафтавай кампаніі «Юкас» і шматгадовы палітычны вязень у Расіі Міхаіл Хадаркоўскі, казаў у размове з тэлеканалам «Дождж», што Пуціну нельга верыць, бо гэта проста крымінальнік, які не трымаецца ніякіх дамоўленасцяў.

У сваю чаргу ўкраінскі палітолаг Аляксей Якубін сказаў Польскаму радыё, што дэманстраваны амерыканскім бокам імпэт можа азначаць пагаршэнне сітуацыю для Кіева.

-    Сустрэча ў Эр-Рыядзе паказала, што Дональд Трамп пакуль хоча спынення агню ва Украіне. Гэта, хутчэй за ўсё, будзе азначаць замарозку канфлікту. Мне здаецца, што Трамп спрабуе прымусіць Украіну пагадзіцца на замарозку, не ведаючы, што будзе далей. У сувязі з гэтым у Кіева могуць паўстаць шматлікія дылемы.

Агенцтва Bloomberg паведаміла, што адміністрацыя Трампа заявіла еўрапейскім краінам, што хоча дамагчыся спынення агню ва Украіне да Вялікадня, гэта значыць да 20 красавіка. Калі б гэта адбылося, перамір'е было б дасягнута на працягу першых 100 дзён прэзідэнцтва Дональда Трампа.

Сёння з’явілася і афіцыйная рэакцыя Кіева на размовы ў Эр-Рыядзе. Украіна не згодная на мірныя перамовы без удзелу Украіны, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, будучы з візітам у Анкары. Там палітык сустрэўся з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Уладзімер Зяленскі заявіў у Анкары, што ягоная краіна не прыме ніякіх расійскіх ультыматумаў і не пагодзіцца на мірныя перамовы праз галовы ўкраінцаў і без удзелу Еўрасаюза.

- Ніякіх дамоўленасцяў з расіянамі не было ні падчас акупацыі Кіева, ні падчас сустрэч у Беларусі ці Турэччыне. Як прэзідэнт Украіны я нікому нічога не гарантаваў і не пацвярджаў. Больш за тое, я не меў намеру паддавацца расійскаму ўльтыматуму і не буду гэтага рабіць цяпер.

Украінскі прэзідэнт дадаў, што справядлівае спыненне вайны будзе азначаць амерыканскія і еўрапейскія гарантыі бяспекі для Украіны.

- Каго б мы хацелі бачыць за сталом перамоў? Тых, хто здольныя даць гарантыі бяспекі Украіне: ЗША, Еўрасаюз і іншыя еўрапейскія краіны, якія не ўваходзяць у супольнасць. Тое ж самае тычыцца і Турцыі. Мы не супраць, калі яна дае нам такія гарантыі бяспекі.

Апроч таго Зяленскі адказаў на прэтэнзіі Трампа наконт грошай, які запатрабаваў патлумачыць, куды дзелася палова са 350 мільярдаў долараў амерыканскія грошай, нібыта выдзеленых Украіне. Украінскі прэзідэнт паведаміў, што вайна абышлася Украіне ў 320 мільярдаў долараў, з якіх 120 мільярдаў заплацілі ўкраінцы, а яшчэ 200 мільярдаў — ЗША і Еўропа. Пры гэтым, Злучаныя штаты далі Украіне каля 67 мільярдаў зброяй і 31 мільярд праграмамі ў бюджэт, сказаў Зяленскі.

У сваю чаргу Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі, сёння зняпраўдзіў словы Трампа пра 4% падтрымкі для Зяленскага. Па выніках апошняга лютаўскага апытання, 57% апытаных давяраюць прэзідэнту Зяленскаму, не давяраюць - 37%, што азначае рост даверу ў параўнанні са снежнем, калі яму давяралі 52%, не давяралі - 39%.

Украінскае кіраўніцтва заявіла, што чакае амерыканскую дэлегацыю ў Кіеве для прадметных размоў. Сёння ва ўкраінскую сталіцу Кіеў прыбыў спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША ва Украіне Кіт Келаг.

Як адзначыў чыноўнік, ЗША разумеюць неабходнасць гарантый бяспекі і, па яго словах, гатовыя даць усё неабходнае, а прэзідэнт Трамп разумее, што людзі пакутуюць, і таму хоча, каб вайна скончылася.

Юры Ліхтаровіч