Беларуская Служба

Шпіцберген - аддалены куток у Еўропe, ад якога можа залежаць бяспека кантынента

27.03.2025 11:01
Расія ніколькі цалкам не пакінула нарвежскага архіпелага. Варта пачаць назіраць за гэтым месцам больш уважліва.
 (. Pyramiden)         .
Піраміда (нарв. Pyramiden) — шахцёрскі пасёлак на востраве Заходні Шпіцберген архіпелага Шпіцберген.Autorstwa Bjoertvedt - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=22015196

У барацьбе за ўласную бяспеку Еўропа павінна звярнуць увагу на Шпіцберген (нарвежская назва: Свальбард) -аддалены куток на поўначы. Шмат сведчыць пра тое, што Крэмль, бачыць у ім пляцоўку для выпрабавання новых спосабаў умацавання сваіх пазіцый і падрыву Захаду. Савецкая прысутнасць на архіпелагу і яго асаблівая гісторыя могуць палегчыць задачу Масквы. Варта пачаць назіраць за гэтым месцам больш уважліва, канстатуе Politico.

Расія ніколі цалкам не пакінула Шпіцбергена

Архіпелаг знаходзіцца амаль у тысячу кіламетраў ад самага паўночнага горада Нарвегіі - Тромсё. На ім пражывае толькі каля 3 000 чалавек. Аднак у апошнія гады Расія неаднаразова выкарыстоўвала гэтае месца для эксперыментаў з рознымі правакацыямі. Цяпер Крэмль абвінаваціў Нарвегію ў мілітарызацыі архіпелага, ствараючы патэнцыйную падставу для ваенных дзеянняў.

На падставе Шпіцбергенскага дагавора, які ў 1920 годзе падпісалі Нарвегія, ЗША, Вялікабрытанія, Швецыя, Японія і некалькі іншых краін, Нарвегія атрымала архіпелаг і ўзамен паабяцала дазволіць грамадзянам і кампаніям з іншых краін-падпісантаў жыць, працаваць і весці там бізнес. Яна таксама паабяцала не мілітарызаваць архіпелага.

Савецкая прысутнасць на выспах засяроджвалася на вугальных шахтах. Фактычна, саветы пабудавалі там узорную вёску - Піраміда, якая функцыянавала да 1998 года, калі расійскі «Арктикуголь» закрыў свае шахты. Аднак Расія цалкам не пакінула Шпіцбергена.

Крэмль абвінаваціў Нарвегію ў мілітарызацыі архіпелага

У апошнія гады расіяне праводзілі розныя дэманстрацыі на архіпелагу. Напрыклад, у 2015 годзе тагачасны віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін - які трапіў пад санкцыі Захаду - высадзіўся на Шпіцбергене без згоды Нарвегіі і пачаў здзекавацца з нарвежцаў у сацыяльных сетках. Затым, 9 траўня 2023 года, расіяне правялі вайсковы парад да Дня Перамогі пад кіраўніцтвам свайго генконсула. Летась дырэктар кампаніі «Арктикуголь» і іншыя вывешвалі ў Пірамідзе савецкія сцягі. І вось цяпер Крэмль абвінаваціў нарвежцаў у мілітарызацыі Шпіцбергена з удзелам НАТА і ЗША.

Абвінавачваючы Осла ў парушэнні дамовы з 1920 года, Расія фактычна дала сабе магчымасць адказаць на гэтае нібыта парушэнне. Дарэчы, гэты крок адпавядае манеры дзеянняў Масквы ва Украіне.

Як Расія можа адказаць на меркаванае парушэнне Нарвегіі? Гэта немагчыма прадбачыць. Адно можна сказаць з упэўненасцю: хоць Шпіцберген –  адлеглы куток свету, але тое, што там адбудзецца закране ўсю Еўропы.

аз