Беларуская Служба

Як стрымліваць расіян у Балтыйскім моры? Неабходнае нешта больш, чым маніторынг – пераконвае эксперт

25.02.2026 15:01
Расія ніколі не адмовіцца ад Балтыйскага мора, пераконваюць эксперты.
 F-16
Знішчальнік F-16wikipedia/public domain

З мэтай абароны Балтыйскага мора Польшча ўмацоўвае супрацоўніцтва са Скандынавіяй і краінамі Балтыі. Аднак прагнозы назіральнікаў з 2023 года не спраўдзіліся, і Балтыйскае мора надалей не з’яўляецца ўнутраным морам НАТА, канстатуе Dziennik Gazeta Prawna.

З мінулага года абарончае супрацоўніцтва паміж Польшчай, Нарвегіяй, Швецыяй і Фінляндыяй умацоўваецца. Гэты «скандынаўскі зварот» у палітыцы бяспекі тычыцца таксама краін Балтыі, з якімі Польшча будуе лінію ўмацаванняў на мяжы з Расіяй.

Аднак, як лічыць старшыня Парламенцкага камітэта па нацыянальнай абароне Анджэй Гжыб ( палітык Польскай сялянскай партыі - рэд.), Расія ад Балтыйскага мора ніколі не адмовіцца.

«Пасля таго, як Швецыя і Фінляндыя ўступілі ў НАТА, наглядальнікі пераконвалі, што Балтыйскае мора стала ўнутраным морам Альянсу. Гэта няпраўда. Расія ніколі гэтага не пацвердзіць. Мы станем сведкамі буйнога супрацьстаяння. Таму бяспека такой інфраструктуры, як Baltic Pipe,, газапорт, парты для разгрузкі ваенных грузаў і сэрвісныя парты, мае вырашальнае значэнне», – пераконвае Анджэй Гжыб.

У студзені бягучага года краіны НАТА ў рэгіёне Балтыйскага мора, у тым ліку Польшча, пачалі аперацыю Baltic Sentry. Ейная мэта абарона падводнай інфраструктуры ад расійскіх дыверсій.

Паводле старшыні кампаніі Maritime Safety & Security Себасцьяна Калітоўскага, гэта «блуканне ў тумане». Паводле яго, Польшча і хаўруснікі памылкова засяроджваюцца выключна на маніторынгу. Між тым, для дыверсій у Балтыйскім моры Расія выкарыстоўвае Галоўнае ўпраўленне глыбакаводных даследаванняў(ГУГД) Міністэрства абароны – падраздзяленне, якое «больш за 60 гадоў плануе, як перашкодзіць суседзям у Балтыйскім моры.

аз

Нарвегія высвятляе прычыну сур'ёзнага збою сувязі каля мяжы з Расіяй

23.02.2026 14:01
На поўначы краіны быў абарваны падводны валаконна-аптычны кабель, што адрэзала тысячы жыхароў ад інтэрнэту, мабільнай сувязі і плацежных сістэм.