Сярэдні заробак працаўніка бюджэтнай сферы на кубе складае 3 тысячы песа ў месяц, або 6 долараў. Столькі ж цяпер на выспе каштуе дзясятак яек. Больш зарадныя могуць зарабіць 6 тысяч песа ў месяц. Калі ў цябе няма сваякоў за мяжой, твая сітуацыя драматычна кепская, піша выданне.
Пасля 29 лютага, калі Трамп увёў блакаду супраць выспы, прыток фінансаў з-за мяжы спыніўся. Турыстычны рух зменшыўся, паўсюль недахопы паліва ды электрычнасці. Найгорш з харчаваннем. Да блакады Куба імпартавала каля 70-80% харчовых прадуктаў. Цяпер улады не маюць чым плаціць за імпарт. У краіне, дзе вырабляецца цукар, яго таксама няма ў крамах. Усё ідзе на экспарт. Пачаўся дэфіцыт лекаў, што ў краіне, дзе большасць складаюць людзі сталага ўзросту — сапраўдная праблема. Моладзі мала, большасць эмігравала. Эксперты непакояцца, што ў такой сітуацыі ў краіне можа здарыцца гуманітарная катастрофа, зазначае выданне.
У гэтай сітуацыі 10-га красавіка Трамп агучыў ультыматум кубінскаму рэжыму: два тыдні, каб пачаць фундаментальныя рэформы. Гаворка вядзецца пра вызваленне палітвязняў, увядзенне прыватнай уласнасці, свабодны доступ да Інтэрнэту, і кампенсацыі за нацыяналізаваны маёнтак у часах Фідэля Кастро. Кубінскі рэжым афіцыйна заяўляе, што не саступіць перад ціскам ЗША.
Насамрэч, зазначае выданне, кубінскія ўлады пачалі перамовы з Вашынгтонам пры пасярэдніцтве ўнука Фідэля Кастро. Узамен за рэформы, яны патрабуюць асабістую індульгенцыю для сябе. Газета зазначае, што на Кубе можа паўтарыцца сцэнар 1989-га з Цэнтральнай Еўропы.
ПР/юл