Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павал Усаў: Крэмль не можа сабе дазволіць гульню нават у фасадную дэмакратыю

14.09.2026 15:06
У Расіі завяршаецца выбарчая кампанія ў Дзяржаўную думу. Эксперт каментуе хаду перадвыбарчых дэбатаў, ды прагназуе, што чакаць пасля выбараў.
Аўдыё
  • Выбары ў Расіі - размова з палітолагам
Перадвыбарчы плакат партыі «Адзіная Расія»REUTERS

На гэтым тыдні ў Расіі пройдуць выбары ў Дзяржаўную думу. Галоўным пытаннем перадвыбарчай кампаніі стала вайна і перамовs з Украінай. Да міру заклікала адзіная партыя — «Яблыка», якая хутка пачала набіраць папулярнасць са сваёй антываеннай павесткай.

У выніку Крамлю давялося здымаць партыю з выбараў. Рэшта кандыдатаў практычна адным голасам выступілі за працяг вайны і спаборнічалі ў радыкалізме заклікаў: адныя прапанавалі бамбіць масты і аэрапорты ва Украіне, іншыя дамагаліся прымянення ядзернай зброі. 

Што гэтыя выбары паказваюць пра сітуацыю ў Расіі, пра гэта размова з палітолагам Паўлам Усавым.

— Выбары паказалі неадназначнасць сітуацыі ды растучы скептыцызм у дачыненні да ваеннай ідэалогіі ды зацягванне вайны. Праўда гэта звязана не з самім фактам агрэсіі, а з тым, што вайна перакінулася на Расію ды закранула «простых расіян», якія дагэтуль падтрымлівалі вайну, але недзе там далёка. Факт таго, што расійская сістэма не ў стане абараніць электарат, прывёў да скарачэння падтрымкі Пуціна. У такіх умовах улады не маглі дазволіць на дэкансалідацыю ды гульню ў фасадную дэмакратыю. Па гэтай прычыне да выбараў не былі дапушчаныя Надзеждзін, «Яблыка» — памяркоўная альтэрнатыва, каб галасаванне за гэтыя сілы не стала ідэалагічным пратэстам, які б паказваў, што расіяне не падтрымліваюць цяперашні курс Крамля. Расійскае кіраўніцтва збаялася паўтарэння феномену «Ціханоўскай» у Беларусі ў 2020-м годзе.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі