Пакт Рыбентропа-Молатава сёння з'яўляецца асновай імперскіх паводзін Уладзіміра Пуціна, сцвярджае Якуб Мельнік у тыднёвіку Wprost.
Аўтар нагадвае, што саветы зрабілі вялікі ўнёсак у паход фашызму па свеце, бо нямецкі Blitzkrieg у Заходняй Еўропе не быў бы магчымы без расійскага нікелю, марганцу і хрому, патрэбных для вытворчасці высокай якасці сталі для танкаў, якія потым разʼязджалі Бельгію, Нідэрланды і Францыю.
Без савецкага паліва не было б авіяналётаў на Лондан і палявання нямецкіх падводных лодак на Атлантычным акіяне.
Саветы настолькі скрупулёзна выконвалі дамову з Гітлерам, што цягнікі з пастаўкамі ішлі немцам яшчэ 22 чэрвеня, калі Вермахт ужо рушыў у бок Масквы.
Сталін не спадзяваўся нападу Гітлера, таму ён знік на тры дні, бо баяўся, што яго арыштуюць. Існаванне сакрэтнага дагавору пра падзел Еўропы Масква аспрэчвала амаль да апошніх дзён СССР.
Амерыканцы паказалі нямецкі арыгінал пакту ўжо ў 1948 годзе, а расійскую версію сакрэтнай дамовы аб падзеле Польшчы ў Маскве паказалі толькі два месяцы таму.
Сучасная Расія працягвае і цяпер тлумачэнне савецка-нямецкага сяброўства: напад на Польшчу, Літву, Фінляндыю называюць цяпер у Расіі «апраўданай самаабаронай».
Сёння ў Крамлі кажуць тое ж, што ў 1940-я казаў Сталін: «Расія напала на Цэнтральную Еўропу разам з Гітлерам, каб абараняць прыгнечаныя брацкія народы». Гэтую рыторыку Крэмль выкарыстоўвае сёння і такім жа чынам апраўдвае напад на Украіну.
Такім чынам, для сённяшняй Расіі не з'яўляецца праблемай абʼяднаць легенду пераможцаў над Трэцім Рэйхам і адначасова абараняць Пакт Рыбентропа - Молатава, – сцвярджае Якуб Мельнік у тыднёвіку Wprost.
яс