Вынікі сваіх новых даследаванняў абмяркоўваюць у Вільні навукоўцы з Беларусі ды замежжа. У сталіцы Літвы праходзіць VІІІ Кангрэс даследчыкаў Беларусі. У сёлетнім кангрэсе, які вялікую ўвагу надае беларуска-літоўскім адносінам, удзельнічае больш за 400 навукоўцаў. У Вільні адзначаюцца таксама сёлетнія юбілеі – 1000 гадоў Берасця, 450 гадоў Люблінскай Уніі ды 100-годдзе БНР і БССР.
Як гаворыць арганізатар Андрэй Казакевіч з Інстытуту Палітычная Сфера, год таму, калі планаваны Кангрэс у Мінску не адбыўся, моцна яго не хапала ў даследчыцкім асяроддзі.
слухайце аўдыёфайл
Яраслаў Іванюк